З бульбаедаў у мясалюбы?
Харчовая перапрацоўчая прамысловасць — адна з самых паспяховых галінаў эканомікі ў Беларусі. Хаця і не беспраблемная. Напрыклад, мы ўваходзім у сусветны Топ-20 краінаў па экспарце мяса, а яго вытворчасць у нас аж удвая большая, чым у суседзяў. Аднак якім коштам?
На 99,7% мяса і мясныя прадукты, што прадаюцца ў нашых крамах ды на рынках, — прадукцыя менавіта беларускай вытворчасці. Прычым па ўсіх пазіцыях: ад ялавічыны да курыцы.
Для параўнання, беларускай бульбы ў нашых гандлёвых сетках, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта, толькі 89,8% (дадзеныя за леташняе першае паўгоддзе). Так што бульбаеднай Беларусь можна назваць у меншай ступені, чым мясалюбнай.
Што да іншых папулярных прадуктаў, якія мацуюць нам харчовую бяспеку, то наперадзе тут яйкі: яны на 100% нашы мясцовыя, беларускія. Іншая справа — іх якасць ды натуральнасць. Параўнайце хаця б колеры жаўткоў крамных яек ды вясковых ці фермерскіх — бледна-жоўтыя супраць аранжавых. Але гэта, як і параўнанне мяса курак на вольным выгуле і інкубатарскіх, — асобная тэма.
Таксама вельмі «патрыятычны» на нашых крамных прылаўках цукар — на 94,5% ён беларускі ад усяго прадаванага, масла — на 99,9%, мука — на 90,2%. З іншага боку, імпартаваная доля ў продажы садавіны складае 93,2%, алею — 87,7%, рыбы — 82,3%. Так што слоган беларусаў — «Не рыба, а мяса!».
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное