Беседка
Сяргей Шапран, Новы час

Юрый Шаўчук: «Маё Ватэрлоа яшчэ наперадзе»

Юрый Шаўчук у Мінску. Хоць кажа, што не выспаўся (учора ў Гомелі быў канцэрт), але настрой не тое, што бадзёры — радасны.

Мы гутарым без дыктафона. Пра будучы альбом, пра канцэрт, што неўзабаве будзе, пра Васіля Быкава (некалі Шаўчук прысвяціў яго памяці «Пластуна»: «Мне страна ворковала о сыновней любви, вытирая платочком сухие глаза…»), пра Веніяміна Блажэннага (якога вылучалі Барыс Пастарнак і Арсеній Таркоўскі; дзякуючы Шаўчуку ў 1995 годзе выйшла кніга паэта «Сораспятье» і быў зняты дакументальны фільм), пра інтэрнэт і яго наведвальнікаў…

— Пакуль ехаў да цябе сёння, зноў у каторы раз узгадаў запіс расійскага крытыка Уладзіміра Огнева: «Пэўны час казалі, што Напалеона атруцілі мыш’яком англічане. Нядаўна высветлілі: атручвання не было, памёр смерцю натуральнай — рак страўніка. Прыгадваецца Герцэн: Напалеону сказалі, што ў яго рак унутры. Ён запярэчыў: «У мяне ўнутры Ватэрлоа». Ад чаго мы паміраем? Вядома, Напалеон мае рацыю. Толькі Ватэрлоа ў кожнага сваё».

Дык калі карыстацца вызначэннем Огнева, у чым твая галоўная бітва і яна ж адначасова параза?

— Параза?.. Я думаю, мая параза яшчэ наперадзе. (Смяецца.) Маё Ватэрлоа яшчэ наперадзе, хачу спадзявацца…

(Пасля паўзы задуменна.) Але гэта вельмі прыгожа — перажыць такі татальны, касмічны па маштабах разгром. Аднак не думаю, што мой арганізм ці я асабіста, мая падсвядомасць хацелі б гэта прайсці.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)