Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Юля, якая не любіць Лукашэнку»

Юлія Бука некалі вярнулася ў сваю родную вёску Валодзькава на Глыбоччыне, стала скупляць там хаты і першай пачала развіваць агратурызм у гэтым краі. Яна шчырая і мудрая, а да ўсіх жыццёвых перыпетый ставіцца са спакойнай упартасцю.

Юлія Бука з Паўлам Севярынцам падчас «хіміі» палітыка ў Малым Сітне

На Глыбоччыне доўгі час трываў антыбальшавіцкі супраціў. Да 1939 года гэтыя землі былі пад Польшчай, і, калі прыйшлі Саветы, мясцовыя жыхары вельмі хутка зразумелі, што нічога добрага яны не прынясуць. Але пачалася вайна — і да ўлады прыйшлі немцы, ад якіх, гаворыць Юлія Бука, моцнай шкоды тут не было. Ды толькі па вайне савецкая ўлада зноў стала ўводзіць свае парадкі.

— У 1950-х мамінаму бацьку сказалі ісці ў калгас, а ён сказаў, што не пойдзе. Тады яму пад самыя вокны абрэзалі зямлю. Ён мусіў прадаць усю маёмасць і паехаць у Глыбокае, — распавядае спадарыня Юлія.

Да выбараў 1994 года Юлія і ўся яе сям’я ўжо былі беларускамоўнымі. Яна ўзгадвае, што тады многія ўстановы перайшлі на беларускую мову. Але на прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння працягвалі аказваць ціск.

— Я ўбачыла гэта па тэлевізары, і мяне так закранула гэтая несправядлівасць, што я паехала ў Глыбокае, прыйшла ў клуб і спытала, ці ёсць там суполка БНФ. Падчас перадвыбарчай кампаніі я збірала подпісы за Пазняка.

Спадарыня Юлія не прыгадае, што так моцна паўплывала на яе светапогляд, але гаворыць, што, магчыма, гены ўзялі сваё: яе дзед у свой час слухаў «Радыё Свабода», чытаў польскую прэсу, а Саветы забралі ў яго ўсё, што было.

А яшчэ Юлія заўсёды востра адчувае ману і несправядлівасць і абараняе тых, на каго аказваюць ціск.

— Ніхто не вучыў нічому, але тады па тэлевізары паказвалі пасяджэнні Вярхоўнага савета, мітынгі, я гэта бачыла і сама па сабе да ўсяго дайшла, стала мясцовым дэпутатам. Потым у мяне дзеці пыталіся: «Мама, чаму ты не пайшла ў палітыку?» Таму што ў мяне асновай заўсёды была гаспадарка, я ведала, што яна мяне прагадуе. А калі б я пайшла ў палітыку, у мяне не было ніякіх гарантый, на што гадаваць дзяцей. Тады ўжо быў час, што да нас прыходзілі і глядзелі, як жывуць мае трое дзяцей. Хадзілі плёткі, мяне звалі «Юля, якая не любіць Лукашэнку».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(43)