Юля Сіндзеева

Ацаніць беларуску Юлю Сіндзееву нарэшце змаглі і японскія аматары прыгожага. Днямі наша суайчынніца заняла трэцяе месца на прэстыжным конкурсе Miss Intenational, які прайшоў у Токіо. Гэтая перамога дадала званняў у скарбніцу прыгажуні, дзе ўжо ёсць тытулы “Віцэ-міс Беларусь-2006” і “Віцэ-міс Еўропа-2006”.

Юля родам з Мар’інай Горкі. Яе бацька — ваенны пенсіянер, а маці медработнік. 20-гадовая прыгажуня вучыцца на другім курсе Мінскага тэхналагічнага універсітэта па спецыяльнасці “інжынер лясной гаспадаркі” і ў будучым марыць адкрыць сваю кампанію па ландшафным дызайне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)