Общество
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

«Ён адыходзіў у сьвядомасьці, палову дня праплакаў»

Сястра Міхаіла Пішчэўскага Тацяна за два тыдні да сьмерці брата казала карэспандэнту Свабоды, што стан здароўя Міхаіла апошнім часам пагаршаецца, на дадатак да ўсіх бедаў ён пакутуе ад інфэкцыяў, і таму гаворкі пра выпіску са шпіталя, на што зьявіліся спадзяваньні яшчэ ўлетку, цяпер няма.

Сёньня Тацяна распавяла пра сьмерць Міхаіла Пішчэўскага ў шпіталі.

— Гэта здарылася дакладна а 12 гадзіне, на мяжы двух дзён, 26 і 27 кастрычніка. У яго спынілася сэрца, перастаў дыхаць. Але ад чаго дакладна ён памёр, сказаць пакуль немагчыма, бо ўскрыцьця яшчэ не рабілі. Хоць прычын шмат. Гэта і недахоп вады ў арганізьме, і тое, што ў яго быў велізарны тромб, які ўтварыўся, бо ён больш як год праляжаў нерухома — гэты тромб мог адарвацца. Магло сэрца ня вытрымаць. Ён пасьля перанесенага мэнінгіту быў вельмі зьнясілены. Учора яму ўвесь час было вельмі дрэнна, ён задыхаўся, яго адкачвалі.

— Прабачце за пытаньне: ваш брат быў у прытомнасьці ці не разумеў, што адбываецца?

— Апошнім часам Міша быў у прытомнасьці ўвесь час, і ўчора быў да апошняй хвіліны ў прытомнасьці. Ён разумеў, што адбываецца. Гаварыць ён ня мог, дзеля гэтага трэба было зь ім займацца, у тым ліку аднаўляць стан мышцаў твару, якія за час лячэньня атрафаваліся, але ён вачыма даваў нам сыгнал, што ўсё разумее. Было зразумела, што ён у прытомнасьці.

— Можа, ён неяк разьвітваўся са сваякамі?

— Так, ён плакаў. Палову дня ён праплакаў. Верагодна, што ён з намі разьвітваўся, гэта так.

— Перадайце спачуваньні вашай маці, Валянціне Фёдараўне. Як яна пачуваецца?

— Дзякуй за спачуваньні. Мама ў стрэсе, яна ўвесь час плача. Яна добра разумела, да чаго ўсё ішло, але ўсё роўна паверыць ня можа. Напярэдадні маму мы з братам Віталем адпусьцілі адпачыць, засталіся на ноч зь Мішам, і вось гэта здарылася.

— Нехта зь сяброў пасьпеў разьвітацца з вашым братам?

— Ягоны сябар Міхаэль пасьпеў прыляцець з Нарвэгіі. Мы паведамілі яму ўчора ўдзень, і ён за палову дня прыляцеў, неяк праз Рыгу. Раней бы на палову гадзіны, пасьпеў бы пабачыць Мішу жывым. Не атрымалася, але пасьпеў убачыць яго цела, разьвітацца. А цяпер цела Мішы ўжо адвезьлі на судова-мэдычную экспэртызу ў морг 10 шпіталя.

— Зь сям’і Лукашэвіча ніхто на вас не выходзіў, не званіў?

— Не, ад іх нічога не было.

***

Міхаіла Пішчэўскага пахаваюць 28 кастрычніка на адных зь менскіх могілак. Нябожчыку ў жніўні споўнілася 35 год.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. В Беларуси плюс 20 новых политзаключенных, среди них — семья Ливянтов и Андрей Дмитриев. «Преподавательская деятельность не может быть основанием для уголовных обвинений»: суд над Валерией Костюговой и Татьяной Кузиной

Конвейер репрессий. На волю вышел бард Андрей Мельников. Облава в Лепеле — силовики наведались домой как минимум к шести гражданам

Конвейер репрессий. Что известно о «фанипольском деле» за события 2020 года. За участие в протестах минчанину дали два года колонии (дополняется)

В России молоко начинают продавать в килограммах и вынудили сменить дизайн белорусской сгущенки

Конвейер репрессий. В Гомеле задержаны вокалист группы «Бан Жвірба» и его супруга. Массовые задержания в Фаниполе. В Барановичах за членом ОГП приехали 10 силовиков с оружием

Конвейер репрессий. В Орше задержана зоозащитница Елена Мирошниченко. В «террористический список» добавили еще восьмерых белорусов. Адвоката Виталия Брагинца приговорили к 8 годам колонии усиленного режима