Общество

Яшчэ адзін суддзя сышоў па ўласным жаданні – аднагрупнік Курэйчыка, які ў 2020-м не даваў сутак

Стала вядома яшчэ пра аднаго сюддзю, які сышоў з пасады па ўласным жаданні. Гэта суддзя Мінскага раёна Павел Жачко, піша НН.

Яго імя таксама ёсць у нядаўнім указе аб вызваленні і прызначэнні суддзяў. Сыход суддзі па ўласным жаданні — экстраардынарная і досыць рэдкая справа для сістэмы беларускага правасуддзя.

Павел Жачко на момант працы ў пракуратуры, архіўнае фота

Выглядае, што Павел Жачко, як і Дзмітрый Цыкал таксама ў выніку не сышоўся характарамі з існай сістэмай, бо характарыстыку на яго даюць пазітыўную.

– Жачко — аднагрупнік палітолагаў Андрэя Ягорава і Андрэя Казакевіча, у іх у группе таксама быў драматург Андрэй Курэйчык, — кажуць нам яго знаёмыя. — Усе яны вучыліся на юрфаку БДУ. Таксама ў тыя страшныя месяцы 2020-га і далей ён аддаваў вялікую колькасць справаў па 23.34 на дапрацоўку, а калі не мог — даваў штрафы.

Сапраўды, паводле сэрвісу маніторгу судовых рашэнняў «Зубр», за Жачко ў 2020-м не зафіксавана выдадзеных сутак. Ён прысуджаў штрафы: ад 2 да 30 базавых велічынь.

НН дазванілася да экс-суддзі, але ён не стаў каментаваць прычыны, па якіх напісаў заяву на звальненне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(15)