Политика
Уладзімер Глод, «Радыё Свабода»

Ярмошына не зьбіраецца сыходзіць з ЦВК

Хоць паўнамоцтвы дзейнага складу Цэнтральнай выбарчай камісіі скончацца ў студзені 2012 году, яе старшыня Лідзія Ярмошына ня мае намеру спыняць сваю працу. Пра гэта яна заявіла сёньня ў эксклюзіўным інтэрвію радыё «Свабода»:

«Магілёўскія абласныя камітэт і савет дэпутатаў вылучылі маю кандыдатуру ў якасьці сябра Цэнтральнай камісіі. Ну, а рашаць пытаньне пра прызначэньне на пасаду старшыні камісіі будзе, канечне, кіраўнік дзяржавы».

Лідзія Ярмошына дадала да гэтага, што новы склад Цэнтаравыбаркаму стане вядомы 21 сьнежня. Менавіта на гэты дзень заплянаванае апошняе сёлета пленарнае паседжаньне Савета рэспублікі. А верхняя палата Нацыянальнага сходу абірае палову ЦВК — шэсьць чалавек.

Яшчэ адну палову ЦВК прызначае, згодна з Канстытуцыяй, прэзыдэнт Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)