Общество
Віктар Малышчыц, астраном, «Наша Ніва»

Яркі метэор патоку Персеіды над касцёлам у Багушэвічах

Гэты здымак я зрабіў ноччу з нядзелі 11 жніўня на панядзелак 12 жніўня.

Сення ўначы інтэнсіўнасць патоку яшчэ ўзрасце.

Ахвотным паназіраць за знічкамі лепш выбірацца далей ад горада і, па магчымасці, класціся на зямлю, каб бачыць усе неба. Не варта спадзявацца, што ўбачыце шмат метэораў з балкона ці ў адчыненае акно, бо ў такім выпадку вы бачыце толькі малую частку неба. Але калі выканаць усе ўмовы, то жаданні загадваць можна будзе часцей чым раз на хвіліну. Бо ў ночы Персеідаў на небе можна назіраць больш за 60 знічак на гадзіну.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)