Общество
Алесь Bezuher, generation.by

Які самы дарагі беларускі ўнівэрсытэт?

За мінулы год беларускія ўнівэрсытэты двойчы падвышалі аплату за навучаньне студэнтаў. У выніку, у некаторых ВНУ з 1 верасьня прыйдзецца плаціць на 50% болей, чым год таму. Гэткі рост разам з валютным крызысам зьмяніў рэйтынг самых дарагіх беларускіх ВНУ.

У папярэднія гады традыцыйна высокай была аплата ў Мэдыцынскім унівэрсытэце, Акадэміі музыкі і на прававых, мэнэджэрскіх і эканамічных спэцыяльнасьцях БДУ. Гэтак на стаматалягічным факультэце МДМУ за год навучаньня бралі 5.4 мільёны ($ 1.8 тысячы на тыя часы). Аднак з пачаткам дэвальвацыі ў адносінах да даляру кошт навучаньня ў гэтых унівэрсытэтах усё ж зьнізіўся, а не падрос. Асабліва, калі мяняць валюту на чорным рынку.

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, які шосты год набірае беларускіх студэнтаў у літоўскай сталіцы, таксама ўзьняў аплату за навучаньне з 1 верасьня 2011. Гэта, а таксама неймаверны рост эўра ў адносінах да беларускага рубля (менавіта ў эўрапейскай валюце ўсталяваныя расцэнкі гэтай ВНУ), зрабілі ЭГУ найдаражэйшым беларускім унівэрсытэтам.

Максымальная аплата за навучаньне ў ім — 1 500 эўра ў год. Сярэдняя — прыкладна 900 эўра. У пераліку нават па афіцыйным курсе першакурсьнікі ЭГУ заплацяць 10.7 мільёны рублёў. А па курсе таго ж віленскага абменьніку — усё 18 мільёнаў. Зрэшты, набыць валюту для навучаньня за мяжой беларускія банкі дазваляюць па ільготных умовах. Толькі вось скарыстацца гэтай магчымасьцю ня так лёгка: нядаўна беларускі прэзыдэнт рэкамэндаваў не мяняць грошы па афіцыйным курсе «пятай калёне». Пад апошняй усе адразу ўявілі Эўрапейскі гуманітарны…

У астатнім рэйтынг самых дарагіх бел. ВНУ не зьмяніўся.

Працяг тэксту і рэйтынг «ТОП-5 самых дарагіх беларускіх ВНУ» глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)