Общество

Як знутры выглядае ізалятар на Акрэсьціна (фота)

Па вызваленьні яшчэ некалькі дзён размовы пра ізалятар на Акрэсьціна не сыходзяць зь языка кожнага, хто трапляе туды першы раз: «А прыбіральня там такая-та, а сьценкі-та якія»…

На сайце зарэгістраваный у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» выкладзеныя фотаздымкі маладафронтаўца, якія ён зрабіў некалькі год таму падчас школьнай экскурсіі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Паведамляецца, што камера знаходзіцца ў старым корпусе (для пакараных па адміністрацыйнай справе), і ад таго часу ў ім асабліва нічога не зьмянялася.

Гэта тая самая прыбіральня, на якую скардзяцца ўсе «сядзельцы». Самае непрыемнае, што яна знаходзіцца прама насупраць «вочка», у якое кожныя 5 хвілін заглядаюць наглядчыкі. Тэарэтычна гэтае «вочка» нельга закрываць, але практычна большасьць дзяўчат затыкае яго паперкаю й хуценька выкарыстоўвае пару вольных хвілінак, пакуль наглядчык з абурэньнем не адчыніць дзьверы, каб высьвятліць, у чым прычына.

Справа бачна гэтак званая «сцэна» – месца сну й адпачынку «арыштантаў». Сцэна драўляная, ні матрасаў, ні бялізны ня выдаецца.

Гэта дзьверы ў камеру, зафотканыя са зьнешняга боку. Як бачым, на калідоры значна сьвятлей. У камеры ж кругласуткова гарыць слабая лямпачка – уначы цяжка заснуць, а чытаць няварта – лёгка пасадзіш зрок.

Тая самая артапедычная «сцэна».

Сьценкі прадстаўляць асаблівы гонар Акрэсьціна: жоўтыя й шурпатыя.

Тут добра бачна вакенца, ад якога ў камеру паступае сьвятло. Камера, варта зазначыць, з вельмі нізкай стольлю – да вакна можна дацягнцца й зазірнуць у яго. У некаторых камерах столькі настолькі высокаю, што, каб глянуць у вакенца, трэба стаць на батарэю й падцягнуцца на руках. Адпаведна, у такіх камерах значна менш сьвятла.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)