Общество
Зінаіда Цімошак, Новы час

Як Юрый Мяцельскі перамог міліцыянтаў у судзе

Спыненне адміністратыўнай справы ў судзе — рэдкая з’ява. Суддзі звычайна бяруць да ўвагі выключна пратаколы і словы супрацоўнікаў міліцыі.

Суд Слуцкага раёна 22 лютага спыніў адміністратыўную справу ў дачыненні да случчаніна Юрыя Мяцельскага. Ён быў затрыманы міліцыянтамі ў навагоднюю ноч «за нецэнзурную лаянку з хуліганскіх памкненняў у грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення».

Першапачаткова пратакол складаўся за знаходжанне ў нецвярозым выглядзе (артыкул 17.3 КаАП), але пасля таго, як у выцвярэзніку было выяўлена толькі 0,29 праміле алкаголю ў крыві, міліцыянты дапоўнілі пратакол нецэнзурнай лаянкай. У судзе разглядаўся пратакол па артыкулу 17.1.

Заслухаўшы паказанні сведак, вывучыўшы матэрыялы справы, суддзя Аляксандр Тарасюк прыйшоў да высновы, што справу трэба спыніць з-за недаказанасці здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння Юрыем Мяцельскім.

Паколькі і затрыманні мірных грамадзян ў навагоднюю ноч, і спыненне адміністратыўных спраў па пратаколах міліцыянтаў з’яўляюцца не зусім звычайнымі з’явамі, я вырашыла паразмаўляць з валанцёрам праваабарончага руху «Вясна» Юрыем Мяцельскім аб яго стаўленні да гэтага выпадку.

— Звычайна суддзям дастаткова пратаколаў супрацоўнікаў міліцыі. Спыненне адміністратыўнай справы ў нашых судах — рэдкая з’ява. Чаму гэта здарылася ў тваім выпадку?

— Як ні стараліся супрацоўнікі мінскага АМАПа Мядзведскі і Макееў даказаць сваю правату, у іх нічога не атрымалася. З пратаколу вынікала, што мая нецэнзурная лаянка зневажала годнасць мінакоў. У судзе ж міліцыянты распавядалі, што яны не мелі першапачатковага намеру мяне затрымліваць, але я лаяўся пры размове са сваім сябрам, і яны толькі хацелі правесці прафілактычную гутарку са мной.

Спачатку яны называлі нейкіх міфічных мінакоў, якіх я нібыта зняважыў сваімі паводзінамі. Аднак, калі суддзя і абаронца Вадзім Мушынскі запыталіся, ці былі там жыхары горада і ці звярталі ўвагу вулічныя мінакі на лаянку, станоўчага адказу яны не атрымалі.

Насамрэч, ні маёй лаянкі, ні мінакоў не было. Дый стаялі мы ў такім месцы, дзе ніхто не прагульваўся. У судзе фактычна было даказана: я быў затрыманы за тое, што «гуляў у юрыста» і перапісаў нумар жэтона аднаго з супрацоўнікаў міліцыі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)