Общество

Як я перахітрыў лукашэнкаўцаў

Прыходжу на працу — да мяне падскоквае намеснік дырэктара. «Падпішыцеся за кіраўніка дзяржавы». Не падпішашся, то кантракт не падоўжаць. Але подпісу майго яны не здабудуць!

Кажу: «Вы знаеце, Аляксандр Леанідавіч, я ўжо дома падпісаўся, да мяне прыходзілі зборшчыкі». — «Да-да, два раза нельзя, нельзя», — кажа ён. Прыйшлі і дамоў. Кажу: на працы падпісаўся.

А самі мы з жонкай, хоць жонка і інвалід, і хадзіць ёй цяжка, схадзілі на рынак і там падпісаліся за Някляева, Станкевіча (імаверна, Статкевіча або Саннікава — Рэд.] і Рамановіча [імаверна, Раманчука або Рымашэўскага.Рэд.). Зычу ім поспехаў і дзякую за смеласць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)