Общество
Алена Давыдава, «Народная воля»

Як у Мінску і Дзяржынску шукалі кнігарню, лазню і царкву

Цікавы лінгвістычны эксперымент быў праведзены ў Мінску і Дзяржынску. На мэту ставілася высвятленне, ці будуць беларусы пераходзіць на сваю мову, калі да іх звяртацца па-беларуску, і ці разумеюць яны мову ўвогуле.

Вынікі эксперыменту абнародваны ў зборніку навуковых дакладаў «Весткі Акадэміі навук».

Даследчыкаў цікавіла так званае пераключэнне кодаў. Гэтая з'ява добра вядомая. Шматмоўныя гарадскія супольнасці Афрыкі або Індыі лёгка камунікатуюць адна з адной менавіта таму, што лёгка пераходзяць з адной мовы на іншую. Моўны фенамен білінгвізму вывучаўся таксама ў кандскай правінцыі Квебек, дзе сутыкаюцца англамоўныя і франкамоўныя групы. Даследчыкі фіксуюць, што людзі, ў такіх выпадках лёгка пераключаюць свой моўны код. А як у Беларусі?

Першы эксперымент праводзіўся на ўчастку паміж вуліца Энгельса і ГУМам.

«Прашу прабачэння, вы не падкажаце, як прайсці да Цэнтральнай кнігарні?» - звярталіся даследчыкі да людзей розных узростаў.

А калі адказы былі кароткімі, накшталт «там», задавалі дадатковыя пытанні, каб выявіць, на якой мове будзе размаўляць чалавек.

Непадалёк ад Трактарнага завода ў мінакоў аналагічным чынам запытваліся, як знайсці вядомае ў гэтым мікрараёне месца -- лазню. У Дзяржынску «шукалі» царкву.

Усяго было апытана 330 чалавек - па 110 у кожным пункце.

Вынікі: у цэнтры Мінску ўсяго 10 чалавек адказалі на пытанне па-беларуску. Яшчэ адзін - на «трасянцы». У той жа час не зразумелі пытанняў толькі 6 чалавек.

У тыповым рабочым раёне сталіцы ўсяго 5 чалавек адказалі на пытанне па-беларуску, яшчэ 10 падказвалі, як знайсці лазню, на трасянцы. Праўда, пры гэтым 29 чалавек увогуле не маглі зразумець, што ад іх хочуць.

А вось у Дзяржынску ўсе ўсё разумелі. Але адказвалі таксама па-руску. Беларускамоўныя тлумачэнні далі 5 чалавек, 22 гаварылі на трасянцы.

Такім чынам, 84% атрыманых адказаў - рускія, 6% - беларускія, 10% на змешанай беларуска-рускай гаворцы.

Праўда, даследчыкаў асабліва цікавіла, колькі апытаных «пераключаць код» і пяройдуць ці хаця б паспрабуюць перайсці на мову суразмоўцы. Вынік - 19%. Вельмі мала. Хаця мовазнаўцы свету лічаць, што людзі, якія жывуць ва ўмовах білінгвізму, досыць лёгка гэта робяць. Хаця б салідарнасці і павагі адзін да аднаго.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)