Общество
Павел Печанько, фота і відэа аўтара

Як у Мінску адзначылі векавы юбілей беларускага войска

У мінскай Чыжоўцы прайшоў лыжны забег, прымеркаваны да 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі.

Перад стартам

Спартыўнае мерапрыемства, дзеля якога побач з «Чыжоўка-Арэнай» нарыхтоўвалі штучны снег, прайшло ў гэтую нядзелю ў сталічным парку імя 900-годдзя Мінска.

Лыжны забег амаль не анансаваўся ў прэсе. У невялікай абвестцы інфармацыйнага гарадскога партала «Минск-Новости» не быў нават пазначаны час пачатку мерапрыемства.

Як вынік, у парку побач з лыжаролернай трасай амаль не было выпадковых гледачоў. Мясцовыя жыхары пачалі падцягвацца да месца правядзення забегу бліжэй да сярэдзіны спаборніцтваў. Традыцыйна ў якасці групы падтрымкі задзейнічалі мясцовых школьнікаў. Дарэчы, яны ж склалі асноўную частку ўдзельнікаў забегу. Акрамя вучняў беглі таксама вайскоўцы і курсанты Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Камандна-інжынернага інстытута МНС.

Акрамя лыжнага забегу, гледачам прапаноўвалася выстава макетаў зброі і сапёрнага рыштунку.Тут жа прысутнічалі кінолагі са службовымі сабакамі. Нехта з гледачоў здолеў пакарміць сабаку бясплатнай салдацкай кашай. Па кашу і гарбату сабралася не меншая чарга, чым да зброі.

Паехалі!

Мерапрыемства пакінула дваістае ўражанне. З аднаго боку, традыцыйную зімовую забаву — лыжныя спаборніцтвы — можна было б не прымяркоўваць да нейкай падзеі. І пры належным анансаванні ў парку сабралася б багата людзей без усялякай разнарадкі.

З іншага боку, ўзнікае пытанне, чаму на мерапрыемстве, прымеркаваным да векавога юбілею войска краіны, акрамя агучвання вядоўцам у мікрафон, не было аніякай сімвалічнай згадкі — ні плакатаў, ні расцяжак, ні хоць бы аніматараў у вайсковай амуніцыі.

На трасе

Зрэшты, як адзначыў прадстаўнік адміністрацыі Завадскога раёна сталіцы, лыжная траса стваралася з прымяненнем штучнага снегу не з нагоды аднаго мерапрыемства, а дзеля далейшага карыстання жыхарамі раёна і горада. Штучны снег больш трывалы да перападу тэмператур, таму катацца тут можна будзе да ранняй вясны.

Фініш

Чарга па салдацкую кашу

Хопіць усім

Кінолагі з сабакам

Сардэчна запрашаем

Стэнд групы размініравання

Дарослыя цацкі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)