Общество
Сямён Печанко

Як у цэнтры Мінска Беларусь любілі

13 лютага стартавала агульнанацыянальная акцыя «Беларусь, я люблю цябе». Падрабязнасці — у фотарэпартажы «Салідарнасці».

Святочная пляцоўка каля Ратушы

Святочныя мерапрыемствы адбываліся на дзвюх пляцоўках — на плошчы Свабоды каля Ратушы і ў гандлёвым цэнтры «Сталіца».

Каля Ратушы акрамя канцэрта наведнікаў святкавання чакалі гандлёвыя кропкі, прадстаўленыя вытворцамі лёгкай і харчовай прамысловасці, а таксама сувеніры і кнігі.

Афіцыйна

«Агульнанацыянальная акцыя “Беларусь, я люблю цябе” прымеркавана да Дня ўсіх закаханых і Міжнароднага дня роднай мовы. Акцыя падтрымлівае традыцыю, якая склалася ў Дзень усіх закаханых, і дае магчымасць прызнацца ў каханні не толькі адзін да аднаго, але і ў любові да роднай краіны. Ініцыятыва акцыі належыць творчай моладзі.

Працягнуць акцыю мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Гэтая тэма знойдзе адлюстраванне і на іншых мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца ва ўстановах культуры і адукацыі ў Менску і рэгіёнах краіны», — паведамляе БЕЛТА.

Юлія Быкава, гурт «Аура»

Уха ростовская

Афармляльнікам рэкламы не пашкодзіць падвучыць мову

Пагоня побач?

Святкаванне «Сталіцы»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)