Общество

Алег Новікаў, Новы час

Як у БССР з зімой змагаліся

Цяперашняя цёплая зіма, магчыма, папоўніла клуб тых, хто настальгуе па мінуламу, калі такога паняцця як «змена клімату» ўвогуле не існавала.

Цяперашняя цёплая зіма, магчыма, папоўніла клуб тых, хто настальгуе па мінуламу, калі такога паняцця як «змена клімату» ўвогуле не існавала. Між тым, як сведчыць архіў малюнкаў «Вожыка», кожная зіма была для БССР і яе насельніцтва сур’ёзным выклікам.

Больш за ўсіх ад зімы пакутавала вёска з яе слабай інфраструктурай. Сюжэт пра кароў, якія мёрзнуць у халодных фермах узімку, амаль на працягу 45 год (!) прысутнічаў у карыкатурах часопіса.

На тых малюнках мяняўся выключна антураж, паколькі пакуль каровы мёрзлі тэхнічны прагрэс не стаяў на месцы. Аднатыпнасць малюнкаў на тэму жыцця вёскі ўзімку лёгка тлумачыцца станам зімовых дарог рэспублікі. Праз гэта мастакам пры ўсім жаданні было цяжка трапіць на вёску. І не толькі, дарэчы, ім. 

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(13)