Общество
Уладзімір Валодзін, «Новы час»

Як у Беларусі пераследвалі гомасексуалістаў

«Няма ніякай талерантнасці. Ёсць злосць, якая выліваецца ў трагедыі», — напісала ў фб сяброўка Міхаіла Пішчэўскага, пасля яго смерці. Гэта трагедыя стала нагодай, каб узгадаць, як ставіліся да ЛГБТ супольнасці ў савецкія часы.

У крымінальных кодэксах саюзных рэспублік, прынятых у 1926 годзе, не было згадак пра «мужаложства» — гомасексуальнасць была дэкрыміналізаваная, пра што афіцыйныя асобы з СССР з гонарам за сваю «сацыялістычную радзіму» казалі за мяжой на сексалагічных кангрэсах. Але сталінскі рэжым усё змяніў.

13 снежня 1933 года намеснік старшыні Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ) Генрых Ягода накіраваў сакратару ЦК УКП(б) Іосіфу Сталіну запіску, у якой прапаноўваў рэкрыміналізаваць «педэрастыю». На запісцы з’явілася ўхвальная рэзалюцыя Сталіна, і ўжо 16 снежня Палітбюро ЦК УКП(б) прыняло пастанову «Аб крымінальнай адказнасці за педэрастыю».

7 сакавіка 1934 года Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову «Аб крымінальнай адказнасці за мужаложства», у якой былі змененыя ў параўнанні з першапачатковым праектам фармулёўкі і ўсталяваныя ніжнія межы пакарання. Пастанова была абавязковай для выканання цэнтральнымі выканаўчымі камітэтамі ўсіх саюзных рэспублік.

У Крымінальны кодэкс Беларускай ССР адпаведны артыкул 2351 быў уведзены 30 красавіка 1934 года. Пакаранне за мужаложства засталося і ў Крымінальным кодэксе Беларускай ССР, які ўступіў у дзеянне з 1 красавіка 1961 года, артыкул меў іншы нумар (119) і змененую фармулёўку.

Колькі чалавек было асуджана па адпаведных артыкулах, чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)