Як толькі ёсць пагроза ўладзе, Лукашэнка стварае імітацыю народнай падтрымкі

Кожны раз, калі ў краіне адбываецца палітычны крызіс, кожны раз, калі ўлада выслізвае з рук, Лукашэнка звозіць з усёй краіны сваіх прыхільнікаў для стварэння прыгожай карцінкі і імітацыі ўсенароднай падтрымкі. Звозіць між іншым за наш з вамі кошт.

Сёлета такі народны сход таксама анансаваны. Больш за тое, аб'яўлена аб стварэнне аргкамітэтаў па яго падрыхтоўцы, заяўлена, што нават пройдуць выбары яго дэлегатаў. За бюджэтныя грошы чыноўнікі розных узроўняў з'яздаюцца на сходкі, каб выбраць самых-самых, тых, каму яшчэ можна давяраць.

Сімвалічна, што гэтым разам «народныя абранікі» павінны будуць абмяркоўваць «канстытуцыйную рэформу». Варта ўзгадаць, што да такога «усенароднага ўхвалення» Лукашэнка першы раз звярнуўся напярэдадні канстытуцыйнага перавароту 1996 года.

Всебелорусское народное собрание в трех фотографиях

Першы Усебеларускі сход адбыўся 19–20 кастрычніка 1996 года з нагоды ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму, галоўным пытаннем якога была новая рэдакцыя Канстытуцыі, якая істотна ўзмацняла прэзідэнцкую ўладу.

Ён праходзіў у Палацы спорту ў атачэнні армейскіх фармаванняў. Па словах самога Лукашэнкі, гэта яму «по-отечески» параiў кіраўнік расійскага ўраду Віктар Чарнамырдзін.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(52)