Лица

Як сустрэць Каляды и Раство цікава і весела

Разнастайную і насычаную калядную праграму прапануюць мінскія пляцоўкі.

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra запрашаюць на святочныя канцэрты на Божае нараджэнне для ўсёй сям’і, якія адбудуцца 7 і 8 студзеня ў Палацы культуры ветэранаў. Пачатак у 19.00. Квіткі ад 20 000 да 35 000. Даведкі па телефоне (Velcom) 6490888

8 студзеня на Каляды і свята Божага нараджэння запрашае ландшафтны парк “Азёры”. Святочная праграма “Каляды” мае адбыцца з 11 да 14 гадзіны. Усіх жадаючых прыме аграсядзіба весцы Дубінка “Пагасцім у заказніку”.

Атрымаць давелку можна па тэлефонах: +375 152 969119, +375 33 3216724, +375 29 6139060, +375 29 3311883. travel@mercana.by

Кошт: 25.000 для дарослых; 15.000 для дзяцей.

Весела сустрэць Стары Новы год можна на БульФэсце!

13 студзеня насуперак дэфолтам і зімовай цемры праграма 8-га канала “Бульбокс” ладзіць Старанавагоднюю рок-рол-вечарыну з удзелам музыкаў свайго першага сезону. У шоў прымуць удзел Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, SANG SATTAWOOD, NAKA, the SILICON і іншыя. Вядучыя шоў Павел Харланчук, Дзмітры Ясеневіч і Міхаіл Зуй. Імпрэза адбудзецца 13 студзеня у клубе “Рэактар” а 19 гадзіне.

А 3 лютага бар “Каёт” (Аляксандраў Пасаж) прапануе праграму “У нескладовае. Новыя твары. Новая праграма. Новыя песні”. Пачатак ў 20.00, кошт квіткоў – 20000 руб.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)