Сяргей Шапран, Новы час

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная кніга «Цынкавыя хлопчыкі», за якую аўтара потым судзілі.

Той судовы працэс над Святланай Алексіевіч зрабіўся не проста фактам яе біяграфіі — ён стаў фіналам «Цынкавых хлопчыкаў».

Мы гутарылі са Святланай Алексіевіч яшчэ да гэтых судовых разбораў — вясной 1991 года, неўзабаве пасля таго, як выйшла яе кніга пра вайну СССР у Афганістане з драматычнымі маналогамі тых, хто выжыў, і з аповедамі маці тых, што вярталіся на радзіму ў цынкавых трунах.

Інтэрв’ю называлася сімвалічна — «Каб чалавек жахнуўся самога сябе»…

— Я не хацела пісаць пра вайну. Ніякіх фізічных і душэўных сіл для гэтай тэмы ў мяне ўжо не было. Але ўся наша гісторыя — ваенная. І дзяленне пісьменнікаў на ваенных і неваенных няправільнае — мы ўсе дзеці ваеннага часу, дзеці ваеннага сацыялізму, дзеці ваеннай псіхалогіі, — гаварыла тады Алексіевіч. — Я вельмі доўга чакала, каб з’явілася такая кніга. Я пастаянна чула гук гэтай вайны, калі, напрыклад, спачатку бачыла пахаванне і маці на могілках, а потым гэтая ж маці выступала недзе ў школе, і я з жахам глядзела на хлопчыкаў з гітарамі, што хацелі быць героямі!..

Ваенныя газеты часта абвінавачваюць мяне ў нападках на армію. Але што значыць — нападкі на армію? Мы ўсе — адна армія… Армія — злепак з нашага грамадства, дзе ўсе плюсы і мінусы даведзены да вобраза, да сімвала. Я лічу: каб даведацца, што гэта за грамадства, трэба ўбачыць ягоныя войска і турму. Там бяспраўе і рабства дасягнулі максімальных формаў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:28)