Политика

Сяргей Пульша, Новы час

Як судовая сістэма Беларусі атрымлівае мільёны еўра ад ЕС

Афіцыёз вельмі любіць прадстаўляць беларускую апазіцыю «празаходняй» і існуючай на замежныя — амерыканскія ці еўрапейскія — грошы. Што не перашкаджае ім самім залазіць у кішэню заходніх падаткаплатнікаў. Але мы не думалі, што ў такіх маштабах!

Сёння ў Беларусі прэзентавалі цікавую еўрапейскую праграму — «Партнёрства ў падтрымку належнага кіравання». За такой расплывістай фармулёўкай хаваюцца вельмі цікавыя рэчы. Напрыклад, адзін з праектаў — «Умацаванне права на справядлівае судовае разбіральніцтва ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі».

Сярод мэтаў гэтай праграмы — «умацаванне нацыянальнай сістэмы крымінальнага правасуддзя», шляхам адукацыі беларускіх юрыстаў у тым ліку (заўважце!) «па пытаннях, звязаных з адменай смяротнага пакарання».

На гэтыя мэты Савет Еўропы і ЕС выдаткоўваюць паўмільёна (!) еўра цягам 2019–2020 гадоў. Праграма прадугледжвае не што іншае, як навучанне «студэнтаў і прадстаўнікоў юрыдычных прафесій».

Адукацыя — гэта, безумоўна, добра. Але як студэнты еўрапейскіх курсаў за еўрапейскія грошы потым будуць увасабляць атрыманыя веды на практыцы? Адказ адзін — ніяк, бо беларуская судовая сістэма не з’яўляецца незалежнай, і гэта ўсім вядома.

Пэўна, апроч Савета Еўропы і ЕС. А таму вучы іх — не вучы, а суддзі будуць вымушаныя выносіць тыя прысуды, пра якія ім скажуць «зверху».

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)