В мире
Аліна РАДАЧЫНСКАЯ, «Завтра твоей страны»

Як студэнтам знайсці вакансіі на вакацыі?

Падпрацоўка для беларускага студэнта – пытанне заўсёды актуальнае. У асноўным грашовае і за рэдкім выпадкам – прафесійнае.

Для чаго студэнту праца?

Студэнтка філалагічнага факультэту БДУ Дар’я Сіленкова скардзіцца, што на гэтыя вакацыі пакуль не здолела знайсці працу: “Студэнта ніхто не хоча браць, а калі і пагаджаюцца, то з разлікам, каб ён хутчэй перастаў быць студэнтам”.

Вікторыя Аляхновіч , студэнтка таго ж факультэту БДУ, працуе не толькі ў вакацыі: “ Не ад вялікага жадання працаваць, а ад недахопу грошаў. Да таго ж гэта магчымасць атрымаць свабодны дыплом – толькі так студэнт-бюджэтнік можа “скарэктаваць” размеркаванне ” .

Студэнт-філолаг Валер Прычынец нядаўна ўладкаваўся адразу на дзве працы – у рэстарацыі-клубе “Шакалад” афіцыянтам, а таксама ў офісе ахоўнікам. Праца і першая, і другая выключна начныя.

А вось Вольга Куваева, навучэнка Акадэміі мастацтваў, згодная працаваць толькі па спецыяльнасці: “Для маёй прафесіі цікавы навык працаваць у маёй сферы, з кліентамі”.

Хрысціне Варановіч , студэнцы Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэту пашанцавала папрацаваць па спецыяльнасці: “Працу знайшла праз сеціва, заробак быў мізэрны (каля 400 тысяч, 4 разы на тыдзень па ўроку за раз), таму ўласна кажучы і сышла”.

Як уладкавацца?

Асноўныя крыніцы вакансій – інтэрнэт альбо сябры. Аднак, да прыкладу, на партале rabota.by колькасць пададзеных вакансіяў у разы перавышае колькасць прапаноў для студэнтаў. Пераважна гэта прамоўтары, кур’еры і мэрчэндайзеры, афіцыянты . Хаця можна знайсці і прапановы для медыкаў, юрыстаў ці журналістаў. Партал tut.by прапаноўвае колькасна больш вакансіяў, але якасна – выбар не пашыраецца.

Уладкавацца можна і “дзедаўскім” метадам.

Працяг тэкста чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)