Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Як Сталін у 1939-м патрабаваў, каб Францыя і Вялікабрытанія «здалі» Польшчу

Чым скончыўся візіт англійскай і французскай вайсковых дэлегацый ў Маскву за лічаныя тыдні да пачатку вайны.

Французскія і брытанскія вайскоўцы ў Маскве ў 1939 годзе

Англійская і французская вайсковыя дэлегацыі прыехалі 11 жніўня 1939 года ў Маскву, каб дамовіцца з Крамлём аб удзеле Саветаў у магчымай «антыгітлераўскай кааліцыі».

Варта адзначыць, што англічане і французы вырашылі ехаць у СССР не звычайным наземным шляхам праз усю Еўропу і памежную станцыю Коласава, а на параходзе праз Ленінград, а адтуль цягніком да Масквы.

На той момант у Еўропе ўсе разумелі, што пазбегнуць глабальнай вайны не атрымаецца. Гітлер далучыў Аўстрыю, акупаваў Чэхію, патрабаваў тэрыторый і падтрымкі ад Польшчы і Румыніі. У гэтай сітуацыі Парыж і Лондан прыйшлі да высновы, што трэба дамаўляцца з бальшавікамі.

Другая Рэч Паспалітая выдатна разумела: «гарантыі Масквы» могуць каштаваць ёй вельмі дорага. Падчас «Чэхаславацкага крызісу 1938 года» Крэмль, з мэтай дапамогі Празе, патрабаваў ад палякаў прапусціць падраздзяленні Чырвонай Арміі параз польскую тэрыторыю.

Але палякі добра памяталі 1920 год, калі бальшавікі імкнулася прарвацца ў Еўропу дзеля арганізацыі «сусветнай рэвалюцыі». Варшава разумела, што праз 18 гадоў Сталін імкнецца рэалізаваць тое, што не атрымалася падчас польска-бальшавіцкай вайны.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(11)