Общество

Павел Кірылаў, Новы час

Як стаць рэстаратарам: тры практычныя парады

Любіце кухарыць, а ўласнай пліты для вашых гастранамічных уменняў ужо замала? Хочацца мець бізнес у галіне грамадскага харчавання? Каб займець рэстаран вышэйшай катэгорыі, патрэбны агромністы стартавы капітал — сотні тысяч долараў. А вось стаць уладальнікам кавярні ці малога кафэ — рэальна і не суперзаможным беларусам.

Фота autostat.ru

Людзі ж іх адкрываюць вакол і працуюць. Самых розных узростаў і прафесій. У Беларусі цяпер больш за 13 тысяч разнастайных аб’ектаў грамадскага харчавання.

Але нават Мінск па іх колькасці заўважна саступае ці не ўсім еўрапейскім сталіцам (і не толькі), хаця з кожным годам бараў, кавярняў, рэстаранаў ды ўсялякага фаст-фуду робіцца больш.

Дый фармальна, паводле дзейнага дзяржаўнага сацыяльнага стандарту, быццам бы іх і дастаткова: нарматыў для нашай сталіцы вызначаны як 45 месцаў на 1000 чалавек. І ён выконваецца.

Дзякуючы зменам у заканадаўстве датычна прадпрымальніцкай дзейнасці, і ў культуры баўлення часу беларусаў, а таксама павелічэнню плыні турыстаў, цяпер спрыяльны час, каб стварыць уласную справу ў грамхарчы.

Па вялікім рахунку, кошт пытання стартуе ад сумы, меншай за вартасць бюджэтнага аўтамабіля. Таму нездарма доля індывідуальных прадпрымальнікаў сярод гаспадароў аб’ектаў грамадскага харчавання за апошнія пяць гадоў вырасла ў разы. У 2013 годзе яна складала 0,7%, у 2016-м — 3,5%, па выніках 2018-га — ужо 6,6%.

Хоць канкурэнцыя ў гэтым сегменце малога бізнесу і ўзрасла, існуе досыць вялікая цякучка. Многія ІП трымаюцца ў іпастасі «рэстаратараў» усяго толькі якія год-два і зварочваюцца, саступаюць месца чарговым спрабавальнікам. Дык як адкрыць свой грамхарч і зрабіць яго паспяховым?

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)