Як па заяве піянерважатай арыштавалі сямікласніка

У лютым 1940 года па заяве старшай піянерважатай Антаніны Літвінавай быў арыштаваны Андрэй Казіміравіч Цыпрынскі, вучань сёмага класа школы № 21, 1925 года нараджэння, які жыў у Брэсце, на вуліцы Кілінскага, дом 7.

«Вораг народа», «здраднік», «данос» — гэтыя словы пачалі ўваходзіць у жыццё жыхароў Заходняй Беларусі амаль адразу пасля верасня 1939-га. Пра лёсы людзей, якія трапілі пад рухавік рэпрэсій, няшмат звестак можна знайсці і ў архівах, тым больш, што пасля пачатку 1990-х іх зноў зачынілі. Мы прапануем вам нарысы Зінаіды Дудзюк, матэрыялы для якіх яна збірала ў сярэдзіне 1990-х гадоў у тым архіве, куды цяпер дзверы шчыльна зачыненыя і нікога не пускаюць. Пры гэтым Зінаіду папярэдзілі, што матэрыялы нельга выкарыстоўваць у дакументальных творах, пакуль не пройдзе тэрмін захоўвання тайны. Гэты тэрмін скончыўся. Прапануем вам першы з нарысаў.

Верасень 1939 года прынёс у Брэст вялікія перамены. Пасля таго, як адшумеў парад нямецкага і савецкага войска на галоўнай плошчы і вуліцы горада, усталявалася ўлада рабочых і сялян. Праўда, увасаблялі яе людзі, накіраваныя сюды Масквою.

Пачалася бязлітасная «зачыстка» Брэста і ваколіц, праводзілася нацыяналізацыя прадпрыемстваў, крамаў, гатэляў. Чыноўнікаў, служачых, уладальнікаў маёмасці і зямлі вывозілі ў Сібір на перавыхаванне. Але ў горадзе заставалася шмат звычайных людзей, якім таксама новыя парадкі не падабаліся. Адны трывалі, іншыя думалі, якім чынам памяняць месца жыхарства, а задзірыстая моладзь імкнулася дабіцца справядлівасці. Новая ўлада таксама не драмала і вышуквала ўсялякія магчымыя варожыя элементы.

Цалкам артыкул чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)