Як натоўпы зявак на парадах спалучаюцца з тым, што «мы – мірныя людзі?»

Напярэдадні рэпетыцыі параду, якая выклікала шмат незадаволеных водгукаў, пісьменнік Сяргей Законнікаў у калонцы для «Свободных новостей плюс» разважаў наконт мілітарызацыі нашага грамадства:

Все фото Ольги Федоровой, TUT.BY

«Я часта задумваюся: чаму беларусы такія парадаксальныя ў паводзінах? Расказваюць, колькі бяды прынесла на нашую зямлю апошняя вайна, моляць усявышняга, каб яе болей ніколі не было, а самі захапляюцца ваеннымі парадамі і салютамі. Як гэта ўжываецца ў адным чалавеку?

Мне здаецца, што гераічная перамога і памяць пра тых, хто здабыў яе ў крывавых баях, павінны жыць у сэрцы кожнага грамадзяніна Беларусі без напамінаў. Што тычыцца святочных мерапрыемтваў, то яны павінны быць не нашпігаваныя паказам знішчальнай зброі, не пампезнымі і грукатлівымі, а чалавечнымі.

Можна зразумець клопаты правіцеля, якому трэба выгульваць, абтрасаць ад нафталіну экзатычны мундзір, красавацца на фоне перамог продкаў? Але чаму нават не парады, а толькі іх затратныя, бясконцыя рэпетыцыі збіраюць у Мінску натоўпы зявак?

Тое ж адбываецца і вакол манеўраў, вучэнняў, – «гульняў у вайнушку», якія праводзяцца ў розных рэгіёнах. Як гэта спалучаецца з тым, што «мы – мірныя людзі?.. »

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)