Як на Палессі будавалі чыгунку
ЖЖ-блогер sudilovski, які спецыялізуецца на гістарычных артэфактах часоў Расійскай імперыі, выклаў падборку здымкаў з будаўніцтва чыгункі на Палессі.
Восем фатаграфічных выяў аўтарства Конрада Брандэля дэманструюць працэс будаўніцтва палескай чыгункі на ўчастку Пінск — Лунінец. Здымкі датаваныя 1892 годам, перадае «Наша Ніва».
Жылыя будынкі рабочых на сваях у пойме ракі Прыпяць.
Земляныя працы ў пойме Прыпяці.
Пракладка рэйкавых шляхоў у прыпяцкіх разлівах.
Часовы мост праз раку Бобрык.
Будаўніцтва моста праз Прыпяць. Выраб каменных паляў.
Насып праз Прыпяць.
Кватэра будаўніка моста праз Прыпяць і масткі для камунікацыі з іншыму пабудовамі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное