Общество
Дзяніс Лаўнікевіч, Новы час

Як мяне да «новага інтэрнэта» рыхтавалі

Фантазія прадпрымальнікаў, якія навязваюць свае паслугі па завышаных коштах, не ведае межаў. Раней яны «правяралі» якасць пітной вады і стан пластыкавых вокнаў, а зараз узяліся апрацоўваць ўладальнікаў хатніх кампутараў.

Апрацоўка пенсіянераў і хатніх гаспадынь

Усялякі мінчук, які праводзіць досыць шмат часу ў сваёй кватэры, непазбежна сутыкаецца з такой з’явай, як званкі на хатні тэлефон ад празмерна дакучлівых бізнэсменаў, што прапануюць рознага кшталту паслугі пад выглядам «сацыяльных». Выкарыстоўваюцца самыя розныя выкруты. Раней жыхароў сталіцы «апрацоўвалі» нібы «праверкай якасці вады» (вада абавязкова аказваецца «вельмі кепскай», пасля чаго збянтэжанаму пенсіянеру хуценька навязваюць куплю фільтра ўтрая даражэй), пазней — «праверкай» пластыкавых вокнаў (усё тое ж самае, толькі са шклопакетамі).

Дзе-нідзе ўжо «правяраюць зношанасць электраправодкі». Уласна, гэтыя схемы даўно вядомыя і шматкротна апісаныя ў СМІ. Аднак апошнім часам з’явілася сёе-тое новае.

Працяг гісторыі чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)