Як мінская «хрушчоўка» тыдзень жыве без каналізацыі

Дом №100 на вуліцы Лібкнехта ў Мінску нібыта трапіў у Сярэднявечча.

У мінулую пятніцу, 25 лістапада, у чацвёртым пад'ездзе дома перастала працаваць каналізацыя, і жыхароў першага паверха стала літаральна заліваць суседскімі нечыстотамі. Сітуацыя трывае ўжо амаль тыдзень: людзі вёдрамі вычэрпваюць фекаліі з ваннаў і ўнітазаў, у тыя ж вёдры ходзяць "па патрэбах", а пасля выносяць "вынікі" на вуліцу.

Адсюль менш за кіламетр да раённай адміністрацыі і менш за два да Дома ўрада. Але, відаць, гэта шмат, бо дрэннага паху чыноўнікі дагэтуль не адчулі. А калі і адчулі, дык варушыцца не спяшаюцца. У мясцовым ЖЭС №31, напрыклад, кажуць, што сітуацыя складаная. Простая прачыстка каналізацыі не дапамагае. "Там пралом паміж дамамі. Пралом трубы паміж домам і каналізацыйным калодзежам. Будуць "раскопкі" праводзіцца, будуць мяняць каналізацыйную трубу. Але па тэрмінах нічога не скажу", — адказваюць Еўрарадыё ў ЖЭС. У жахлівым становішчы апынуліся чатыры кватэры на першым паверсе. Жыхарка першай з іх, №49, Святлана Даўгуненка распавядае, што ўжо тыдзень яе сям'я жыве без прыбіральні. А калі наспявае патрэба, выйсце простае: вядро — вуліца.

"У мяне дзеці вучацца ва ўніверсітэце, муж працуе. Усё "гэта" мы імкнёмся пакінуць недзе там, на працы. Сёння ўжо муж з дзецьмі начаваў у сяброў, — кажа жанчына. — На кухні, калі мыем посуд, таксама ўсё на вуліцу выносім, бо не хачу пасля ўсё гэты вычэрпваць з унітаза. Усё ў кватэры заліта хлоркай, бо тут жа поўная антысанітарыя! Усе гэтыя мікробы, гельмінты, усе інфекцыі, якія толькі могуць быць — гэта ўсё у нас. Няма слоў".

Ванна недзе на траціну запоўненая суседскім «гэтым»

У суседняй кватэры жыве сям'я з малым дзіцём, праз кватэру — 87-гадовая бабуля. Ёй цяжка хадзіць на вуліцу з поўным вядром адыходаў, таму часам яна проста вылівае ўсё з вакна. У Сярэднявеччы, у прынцыпе, усе так рабілі. А сёння ў цэнтры Мінска — толькі адна бабуля.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)