Як Лукашэнка ў чарговы раз адпомсціў Быкаву

І як у Беларусі праходзіць юбілейны год народнага пісьменніка.

Лукашэнка павіншаваў праўладны Саюз пісьменнікаў з 90-годдзем. І тут, як кажуць, ёсць нюанс. І нават не адзін.

— Перыяд Вялікай Айчыннай вайны адбіўся ў работах пісьменнікаў, якія самі гераічна абаранялі Радзіму. На сцяне рэйхстага пакінулі свае аўтографы паэты Пятро Прыходзька і Паўлюк Прануза, — гаворыцца ў віншаванні.

На гэтым згадкі беларускіх літаратараў, якія пісалі пра тую вайну, скончыліся. Няма ў святочным тэксце ні слова пра Васіля Быкава, 100-гадовы юбілей якога сёлета адзначаецца ў Беларусі і за яе межамі.

читайте также

Такі ігнор не дзівіць, бо Лукашэнка з першых дзён знаходжання ва ўладзе помсціў Быкаву за ягоную грамадзянскую пазіцыю і публічныя выступы.

Публікацыя ў газеце «Свабода»

Франтавіку, народнаму пісьменніку давялося з’ехаць з уласнай краіны, атрымаць прыстанішча ў Нямеччыне, з якой ён некалі ваяваў у часе той крывавай вайны.

А калі беларусы развітваліся з Быкавым у чэрвені 2003-га, Лукашэнка з’ехаў са сталіцы з «раптоўнай» інспекцыяй у рэгіёны.

читайте также

Сёлетні юбілей народнага пісьменніка Беларусі, чыё імя ведаюць па ўсім свеце, на ягонай радзіме праходзіць амаль незаўважна. Некалькі выставаў, адна з якіх зачынілася раней часу, асобны выпуск часопіса і бадай усё.

Пры гэтым дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА не пасаромелася паведаміць, што з нагоды 100-гадовага юбілея пісьменнікаў-франтавікоў Уладзіміра Багамолава, Юрыя Бондарава, Васіля Быкава і Барыса Васільева Асацыяцыя саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі абвесціла 2024-ы Годам лейтэнанцкай прозы.

Нехта можа заўважыць, што Лукашэнка адрасаваў сваё віншаванне Саюзу пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца. Маўляў, пры чым тут Васіль Быкаў. І гэта другі нюанс.

Два пісьменніцкія саюзы з’явіліся ў Беларусі ў 2005-м у выніку інспіраванага ўладамі расколу, калі пісьменніка не было ў жывых. Ён меў непасрэднае дачыненне да Саюза, створанага ў 1934-м. І цяжка паверыць у тое, што ягонае імя ў такі год не згадалі ў віншаванні выпадкова.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(23)