Политика

Кірыла Пазняк, Новы час

Як Лукашэнка галасаваў за Шушкевіча

Першы сапраўдны беларускі парламент запрацаваў 30 гадоў таму. Менавіта той склад Вярхоўнага Савета пераўтварыў БССР у Беларусь і абвясціў яе незалежнай.

Першая паласа газеты «Звязда» з рэпартажам пра першую сесію Вярхоўнага Савета

Цікава, што тымі днямі супраць наменклатуршчыка Дземянцея выступаў і галасаваў за кандыдатуру Шушкевіча дырэктар саўгасу «Гарадзец», дэпутат Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказваў у інтэрв’ю шклоўскай газеце «Ударны фронт» у нумары за 24 траўня 1990 года: маўляў, Дземянцей не здольны на пераўтварэнні, бо на ім «вісіць груз старых стэрэатыпаў». Што ён прыхільнік адміністратыўна-каманднай сістэмы і прадстаўнік партыйна-савецкага апарату.

Так, Лукашэнка падаваўся дэмакратам і чахвосціў наменклатуру. Увогуле, асаблівасцю парламента Лукашэнка назваў барацьбу дзвюх ліній: «Прадстаўнікі першай хацелі б пакінуць усё, як было раней, «жыць як набяжыць», другія рашуча выступаюць за радыкальныя пераўтварэнні». На жаль, пры кіраўніку краіны Лукашэнку з парламента знікла ўсялякая палітычная канкурэнцыя.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(26)