Як каманда Ціханоўскай спаліла Вавана і Лексуса

Журналіст Дзмітрый Гурневіч – пра фрагменты размовы з прадстаўнікамі каманды Ціханоўскай, якія паказалі на АНТ.

– Ваван і Лексус, якія датэлефенаваліся Ціханоўскай, прадставіўшыся Парашэнкам – прадаўцы паветра. Іх званок прапагнада прадае як «Ціханоўская раскрыла ўсе таямніцы», – піша Гурневіч. – Паслухаў і рагатаў ад іх бездапаможнасці.

Ціханоўская з камандай адказвалі так, як і ў інтэрвію журналістам. Па-сутнасці, яны паўтарылі тое, што гаварылі ўжо шмат разоў. Там і зачапіцца няма за што.

Таму пранкерам на паслугах ФСБ давялося надзімаць шчокі, нібыта ў іх руках апынулася суперсакрэтная інфармацыя. Іх нават прыцягнулі ў студыю да прапагандыста Маркава.

Але на чым пагарэлі гора-ФСБэшнікі? На нярускай мове. Калі Франак Вячорка пачаў размаўляць па-украінску, яны не змаглі працягваць размову. «Парашэнку» прапанавалі гаварыць на яго роднай мове, а ён не змог. Тупыя.

Наша мова – гэта наш шчыт і наш меч. ФСБ не дасць рады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(78)