Политика
Сяргей Неруш

Як і каму павінна «прадацца» беларуская апазіцыя?

Адказ на гэтае пытанне шукалі і знайшлі рэгіянальныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» падчас правядзення «круглага стала», які называўся «Грамадская актыўнасць у рэгіёнах: міф ці рэальнасць».

Адна з галоўных праблем сучаснай беларускай апазіцыі «адарванасць» ад народа. Пра гэта ва ўступным слове да мерапрыемства сказаў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.

– Сітуацыя ў краіне і сітуацыя ўнутры апазіцыі прыкладна аднолькавая. Кепская. — пачаў ён. Апазіцыю называюць слабай, папракаюць ва ўсіх заслужаных і не заслужаных грахах, у тым ліку, што яна прадалася ўладзе. Пралема не ў тым, што апазіцыя прадалася, а праблема ў тым, што яе ніхто не купляе. За апошнія гады апазіцыя не стварыла таго палітычнага тавару, за які можна было б і заплаціць. Гэты тавар павінен быць канкурэнтназдольным з тым, які стварыла ўлада. Толькі пры такіх умовах ўлада магла б ісці на дыялог з апазіцыяй. Але гэтага не адбываецца.

Я глыбока перакананы, што палітычныя праблемы ў Беларусі можна вырашыць праз праблемы сацыяльныя.

Палітычны тавар апазіцыі— гэта прапанова будучыні праз канкрэтныя дзеянні. Не бясконцыя доказы таго, што Лукашэнка і ўлада дрэнныя і іх трэба мяняць. А рэальная праца з канкрэтнымі людзьмі. Таму што чалавку заўжды важна, як будзе заўтра жыць ён і яго сям’я. Таму, калі «прадвацца», то толькі людзям, дапамагаючы вырашаючы іх праблемы.

У якасці канкрэтнага прыкладу працы з людзьмі Уладзімір Няклеяў узгадаў працу актывістаў кампаніі «Гавары праўду» у Смалявічах, дзе ўлады збіраюцца ўзвесці беларуска-кітайскуі індустрыяльны парк супраць волі мясцовых жыхароў.

– Мы сталі пацаваць, а ўся апазіцыя быццам бы засталася збоку — працягнуў Уладзімір Пракопавіч — Маўляў, гэтая праблема іх не датычыць. Канечне, прасцей заклікаць да новых выбараў без Лукашэнкі. Я таксама за новыя выбары без ягонага ўдзелу. Але ў каго вы гэта патрабуеце? У Лукашэнкі? Вы патрабуеце, каб ён адмовіўся ад улады і пайшоў пад суд? Такая заява больш нічога не патрабуе акрамя яе агучвання.

Для таго, каб падобныя патрабаванні было каму адстойваць трэба, каб на нашым баку была большасць насельніцтва Беларусі, а гэта магчыма толькі праз канкрэтную працу з людзьмі.

Згодны з Уладзімірам Някляевым і актывіст кампаніі «Гавары праўду» Алесь Шутаў.

– Каб размаўляць з людзьмі на адной мове трэба ведаць пра іх праблемы. Пра іх узровень заробку, пра іх побатывыя праблемы. Гэта павінна быць будзёнай працай.

Прыклады канкрэтнай працы прыаёў і мінскі актывіст кампаніі Гавары праўду» Юрый Салодкі.

– Паказальна, што людзі самі гатовыя барніць свае правы, ім толькі трэба крыху дапамагаць. Яны гуртюцца ў ініцыятыўныя групы, гатовыя змагацца. Так было, калі ў Мінску хацелі па сутнасці знішчыць Парк Дружбы народаў. У выніку актыўнай грамадзянскай пазіцыі ўлады адмовіліся ад пабудовы там гандлёвага цэнтра. Яшчэ адна бяда Мінска — гэта так званыя праекты па ўшчыльненню забудовы. Такіх прыкладаў процьма. Праводзяцца грамадскія слуханні, але потым, нягледзячы на меркаванні людзей, дом будуецца. Мы рэагуем на такія зваороты і будзем звяртацца да ўлад з патрабаваннем, каб меркаванні людзей у такіх грамадскіх слуханнях заўжды ўлічваліся.

Актывіста кампаніі «Гавары праўду» магіляўчанка Аксана Закрэўская звярнула ўвагу на тое, што людзі ў рэгіёнах гатовы вырашаць пэўныя праблемы самі, гатовы прымушаць уладу пацаваць.

– На мясцовым узроўні, у Магілёве узнікаюць побатывыя пытанні. Напрыклад, людзі патрабавалі ад мясцовых улад усталёўкі прыпынку грамадскага транспарту. Дамагліся. У людзей з’яўляецца разуменне, што ад іх нешта залежыць. Гэта важна. Іншая справа, што вырашыўшы канкрэтную праблему, грамадзянская актыўнасць часцяком знікае.

У заключным слове Уладзімір Някляеў сказаў пра тое, з чаго пачынаў.

– Без актыўнай падтрымкі людзей ніводная апазіцыйная структура не прыйдзе да ўлады. А для таго, каб атрымаць гэтую падтрымку трэба прапанаваць людзям ясную і ўцямную будучыню. Не словамі, а канкрэтнымі справамі. Бо адстойваць палітычныя правы, не абапіраючыся на народную падтрымку, немагчыма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)