«Як і іншыя 1,5 млн беларусаў, я з’яжджаю на працу ў Маскву»

Актывісты моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» правялі ля Камароўскага рынку флэшмоб на тэму афіцыйнага беларускага беспрацоўя.

На плоце ля рынка актывісты замацавалі імправізаваныя манекены, які сімвалізуюць беспрацоўных у Беларусі.

Манекены «трымалі» плакаты: «Як і іншыя 1,5 мільёны беларусаў, я з’яжджаю на працу ў Маскву», «Улада мяне не заўважае…» і «…я нічога не магу купіць на гэтым кірмашы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)