В мире
Алег Панфілаў, «Новы час»

Як Грузія жыве без Саакашвілі

Два гады таму на парламенцкіх выбарах у Грузіі адбылася ўнікальная падзея — упершыню за 21 год пасля распаду СССР прайшла бяскроўная перадача ўлады. На Захадзе гэта называецца дэмакратыя, а ў Грузіі — феномен.

Праз год, у лістападзе 2013-га, чацвёртым прэзідэнтам Грузіі (пасля Гамсахудзіі, Шэварнадзэ і Саакашвілі) стаў Гіоргі Маргвелашвілі, прадстаўнік кааліцыі «Грузінская мара».

«Грузінская мара» складаецца з шасці карлікавых партый, якія раней не маглі выйграць ні адны парламенцкія выбары. Пасля аб'явы расійскім бізнэсмэнам Бідзінай Іванішвілі пра тое, што ён ідзе ў палітыку, вакол яго стоўпіліся людзі, які шчыра ненавідзяць рэфарматараў. Частка — паплечнікі нядаўна памерлага другога прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ, іншыя — апазіцыянеры з рознымі поглядамі, уключаючы і відавочна прарасейскі настроеных людзей, якія бачаць будучыню Грузіі разам з Расіяй.

Усе гэтыя цяпер ужо былыя апазіцыянеры апошнія гады кіравання Саакашвілі ладзілі штогадовыя акцыі пратэсту, патрабаванні якіх дзіўным чынам супадалі з жаданнем Уладзіміра Пуціна.

Для расійскага прэзідэнта грузінскія рэфарматары былі як пятля на шыі. Поспехамі ў Грузіі захапляліся, у Тбілісі прыязджалі шматлікія ўрадавыя дэлегацыі з краін постсавецкай прасторы, некаторыя спрабавалі паўтарыць грузінскія поспехі. Рэфармаваная паліцыя ў Грузіі апынулася лепшай не толькі ў краінах былога СССР, але і ў свеце, адміністратыўнае рэфармаванне і аказанне паслуг для насельніцтва стала грузінскім ноў-хаў, істотна ад постсавецкіх адрозніваліся і рэформы аховы здароўя і адукацыі.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)