Общество
Анастасія Зелянкова

Як еўрапейскі вядзьмак «падарыў» Беларусі самы вядомы прывід

Сёння ў праекце «Ілюстраваная гісторыя» — карціна польскага мастака Войцеха Герсана «Пан Твардоўскі выклікае дух Барбары Радзівіл».

Напэўна, пераказваць гісторыю кахання караля Жыгімонта з Барбарай Радзівіл няма неабходнасці. А вось чаму па Нясвіжскім замку ходзіць прывід Чорнай дамы, ведаюць не ўсе.

Справа ў тым, што Жыгімонт ніяк не хацеў змірыцца са смерцю каханай жонкі. Ён вырашыў з дапамогай спірытызму выклікаць душу памерлай Барбары, дзеля чаго запрасіў вядомага ў Еўропе ведзьмака-чарнакніжніка Твардоўскага. Каралю строга забаранілі дакранацца да прывіда, але, калі з'явілася Барбара ў белай вопратцы, звар'яцелы ад шчасця Жыгімонт кінуўся да яе з крыкам "Басенька мая!" і паспрабаваў абняць. Раздаўся выбух, люстэркі былі пабітыя, па пакоі пайшоў трупны пах, белыя адзенні Барбары сталі чорнымі, і прывід растварыўся ў паветры замка.

Карціна Войцеха Герсана. «Пан Твардоўскі выклікае дух Барбары Радзівіл». Фота з wikipedia.org

Жыгімонт паабяцаў Барбары вярнуцца паміраць у Нясвіж, каб разам адправіцца ў вечнасць, прасіўшы яе пачакаць. Але не выканаў абяцання: смерць напаткала яго раптоўна ў іншым месцы. З тых часоў прывід Барбары Радзівіл, празваны Чорнай дамай, наводзіць жах на наведвальнікаў замка, тады як прывід караля Жыгімонта, самотнага і няшчаснага, блукае па Кракаўскаму замку.

Момант сустрэчы Жыгімонта з духам Барбары і адлюстраваў у 19 ст. польскі мастак Войцех Герсан.

Таксама ў праекце

Як капрыз Івана Жахлівага абышоўся сучасным беларусам у 42 тысячы еўра

Як Еўропу Беларуссю пужалі

Праклён для беларусаў

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)