В мире
Ігар Мельнікаў, Новы час

Як беларусы ў Іспаніі ваявалі

Радыёстанцыя мястэчка Сеўта ў іспанскім Марока 17 ліпеня 1936 года перадала кароткае паведамленне: «Над усёй Іспаніяй бясхмарнае неба». Гэтая фраза была сігналам да пачатку ўзброенага выступу супраць рэспубліканскага ўрада Іспаніі.

Нягледзячы на тое, што польскі пасол у Лізе Нацый у снежні 1936 года заявіў пра забарону ўдзелу палякаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі, жадаючых падтрымаць той ці іншы бок у Польшчы знайшлося шмат. У франкісцкай авіяцыі змагаліся вядомыя польскія землеўласнікі: граф Казімір Ласоцкі, Тадэвуш Чаркоўскі-Галееўскі, Адам Шарэк і іншыя. Значная колькасць польскіх грамадзян служыла ў паўстанцкай кавалерыі.

У складзе франкісцкай пяхоты змагаўся палкоўнік Андрэй Радзівіл. Дарадцам у штабе генерала Франка быў знакаміты генерал Станіслаў Булак-Балаховіч. Іспанцам вельмі дапамаглі яго парады наконт партызанскіх рэйдаў і дыверсій у тыле праціўніка. Гэтай справай Балаховіч добра авалодаў падчас польска-бальшавіцкай і Першай сусветнай войнаў.

У рэспубліканскія часткі ўступалі і польскія грамадзяне, якія працавалі ў Бельгіі і Францыі. Дарэчы, у 1930-х гадах толькі ў Францыі працавала каля 35 тысяч эмігрантаў з Заходняй Беларусі, там нават быў створаны «Хаўрус беларускіх работнікаў у Францыі». Большасць гэтых людзей прытрымлівалася левых поглядаў, і калі ў Іспаніі пачалася Грамадзянская вайна, яны вырашылі падтрымаць Рэспубліку. Паводле меркавання гісторыкаў, у баявых дзеяннях у складзе польскіх частак удзельнічала да 2 тысяч беларусаў…

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)