Общество

Як беларусы пратэставалі 25 год таму

Згадваючы падзеі 1992 году, «Новы Час» піша:

Свядомая частка грамадства спрабавала супрацьстаяць падзенню жыццёвага ўзроўню праз сацыяльны пратэст. У авангардзе ішлі незалежныя прафсаюзы, адзін з якіх нават уключыў у свой статут пункт аб сваім праве на акупацыйны страйк — гэта значыць, на гвалтоўны захоп прадпрыемства. Нават афіцыйныя прафсаюзы пагражалі кабінету Кебіча вулічнымі акцыямі.

Але да сапраўднага класавага канфлікту ў 1992 годзе справа дайшла толькі ў Салігорску, дзе Незалежны прафсаюз гарнякоў (НПГ) і адміністрацыя Беларуськалія не дамовіліся наконт тарыфнага пагаднення. Канфлікт цягнуўся ўсю зіму і завяршыўся перамогай шахцёраў.

Страйк салігорскіх шахцераў. Фота Сяргея Брушко

Галоўны ўнёсак у перамогу зрабілі сямёра актывістаў, якія трымалі галадоўку непасрэдна ў фае офісу Беларуськалія. Даўжэй за ўсіх галадаў Іван Юргевіч (18 дзён). У выніку страйку шахцёры пачалі атрымліваць каласальныя ў параўнанні з іншымі беларусамі заробкі.

За выключэннем карпаратыўных вылазак шахцёраў і вайскоўцаў, іншыя сацыяльныя пратэсты ў той час насілі або дэкларатыўны, або экзатычны характар. Так, лекары псіхіятрычнай бальніцы ў Гарадзішчы, што на Піншчыне, выказалі пагрозу выпусціць сваіх пацыентаў на волю, калі ім не падвысяць заробкі. Пажарныя ў Кобрыне заявілі, што да павышэння акладаў не будуць тушыць пажары на суб’ектах дзяржаўнай формы ўласнасці…

Чым яшчэ быў адметны 1992 год, чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)