Общество
Вікторыя Пракаповіч, «Тут і цяпер»

Як беларусы Масленіцу адзначаюць

«Бліны і пацалункі падліку не любяць», — сцвярджае прымаўка. І калі наконт другога абаронцы маралі могуць не пагадзіцца, то першае — бясспрэчна. Прынамсі, цяпер, на Масленіцу.

Дата Масленіцы рухомая — па царкоўнай традыцыі гэтае свята пачынаецца за 8 тыдняў да Вялікадня. Сёлета яно адзначаецца з 20 па 26 лютага.

Пакуль аматары здаровага ладу жыцця, хапаючыся за сэрца, падлічваюць колькасць шкодных рэчываў і лішніх калорый у кожным асобна ўзятым бліне (для даведкі: класічныя дражджавыя бліны змяшчаюць 220—270 ккал на 100 грамаў, у такой жа колькасці іх "царскага" начыння, чырвонай ікры, — каля 200—250 кКал, у 100 грамах смятаны — ад 115 да 300 кКал у залежнасці ад тлустасці прадукту, у дамашнім варэнні — ад 150 да 300 кКал, а вось у кабачковай ікры — усяго 120 кКал), усе астатнія з задавальненнем "адрываюцца": атэісты — па звычцы, вернікі — перад Вялікім постам. "Тут і цяпер" сабрала некалькі адметных масленічных гісторый.

"Штаны давялося выкінуць"

Масленіцу 10-гадовай даўніны вадзіцель мінскай маршруткі Андрэй Кулеш дагэтуль узгадвае напалову са смехам, напалову з жахам:

— Вырашылі з жонкай, што даўно ў яе сваякоў у вёсцы не былі, дый цешча клікала — "прыязджайце на бліны, хоць пакармлю па-чалавечы, а то ў вашым Мінску хімію ўсякую ясцё". Ну і паехалі на сваю галаву на тры дні. А там трэба ж зайсці і да цёткі, і да бабкі, і да стрыечнага брата. І ў кожнай хаце частуюць, а калі адмаўляешся, крыўдзяцца не па-дзіцячы... На другі дзень давялося замест заклёпкі нашыць гузік на джынсы, бо інакш не зашпільваліся. На трэці дайшлі мы, нарэшце, да цешчы, а ў яе — смажанае парася, запечаная рыба, пампушкі, ватрушкі і тры віды бліноў з розным начыннем. І слухаць пра тое, што мы за два дні аб'еліся, яна нічога не жадае. Я адчуваю, што гузік падазрона патрэсквае, прашу жонку шэптам: "Мне больш не кладзі". Цешча пачула і давай праз увесь стол крычаць: "Андрэйка, ты яшчэ пірага не пакаштаваў! Кладзі сабе ды кажы тост!" Я толькі падняўся, як гузік — трэсь! — на дзве часткі, якія адляцелі ў розныя бакі. Пад агульны рогат сваякоў пакланіўся (ажно ззаду на цікавым месцы швы разышліся) і кажу: "Даруйце, мама, аднак калі яшчэ хоць кавалачак з'ем, дадому без штаноў паеду". На бліны потым тры месяцы глядзець не мог. А штаны давялося выкінуць, бо і гузік, і швы паляцелі "з мясам".

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)