Лица

Як беларус трапіў у іранскі палон

Да дзявятага класа Фёдар, як усе, верыў, што кожны сапраўдны грамадзянін мае прайсці вызначаны шлях: дзіцячы сад, школа, універсітэт, сям'я, праца.

Потым ўнутры нешта надламалася, і з тых часоў ён не арыентуецца на траву за суседскім плотам. Ён не ставіць рамак ні ў чым, нікуды не спяшаецца і верыць у тое, што калі ты на правільным шляху, то лёс падкажа, што рабіць далей. Нават будучы вегетарыянцам, ён заўсёды можа з'есці мяса, калі захочацца.

Перад ім не стаіць мэта любіць усіх і дараваць усім, але ён імкнецца разгледзець дабро ў кожным. Ён ніколі не вучыўся ва ўніверсітэце і амаль не працаваў, але не з-за ляноты або нежадання. Было пачуццё, што час для гэтага яшчэ не прыйшоў, і Фёдар даверыўся яму, зрабіўшыся падарожнікам.

Пачаўшы падарожнічаць у чатырнаццаць, за дзесяць год з краін Еўразіі ён не пабываў толькі ў Іспаніі, Партугаліі, Італіі, Афганістане, Турцыі і астраўных ўсходніх краінах. А з лютага да чэрвеня Фёдар ажыццявіў яшчэ адну геаграфічную мару – пабываць у Індыі. А па дарозе заехаў яшчэ ў чатырнаццаць краін, пажыў у Шаўліньскім манастыры, незаконна перайшоў тыбецкую мяжу і трапіў у іранскі палон.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)