Экономика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Як Беларусь ператвараецца ў дом без гаспадароў

Наяўнасць аднаго гаспадара ў краіне азначае адначасова адсутнасць мільёнаў гаспадароў.

Днямі мне пашчасціла назіраць пралёт гусей над цэнтрам Мінска. Але ці можна ў гэтай падзеі ўбачыць сімвалічны сэнс? Не ўпэўнены. Уся ўвага сёння прыцягнутая да іншага біялагічнага віду з атрада гусепадобных — лебедзяў, прычым выключна з чорнымі пёрамі.

Чорны лебедзь з падачы амерыканскага пісьменніка і статыстыка Насіма Талеба даў імя тэорыі, якая разглядае рэдкія падзеі, што складана спрагназаваць, аднак якія спараджаюць значныя наступствы (як правіла, негатыўныя). Чорны лебедзь — гэта сучасны аналаг белага і пухнатага паўночнага звярка з застойных брэжнеўскіх часоў.

Здавалася, гэта ганарлівая птушка, якая добра павесялілася на родных вадаёмах на мяжы 1980–1990-х гадоў мінулага стагоддзя, назаўсёды пакінула ў спакоі Сінявокую. Краіну накрыла стабільнасць. Накрыла нібы тазам — настолькі шчыльна, што адзін выбітны розум, не пазбаўлены ўяўлення, загаварыў пра Беларусь як пра донара еўрапейскай стабільнасці.

Варта прызнаць, што гэтаму розуму на працягу многіх гадоў неаднаразова шанцавала. Ён прыйшоў ва ўладу, калі эканоміка адштурхнулася ад дна, дасягнутага ў выніку калапсу савецкай мадэлі (глядзі табліцу).

Натуральна, змену трэнду дзяржаўная прапаганда патлумачыла выбітнай здольнасцю розуму несці сінявокую краіну перад сабой, «як маленькае дзіця». Сам розум наконт такога тлумачэння, натуральна, не пярэчыў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(16)