Лица
Фота baj.by і Facebook

Як «БАЖ» адзначыла 20-годдзе

16 верасня гамадскаму аб'яднанню «Беларуская асацыяцыя журналістаў» споўнілася 20 гадоў.

У гэты дзень Рада ГА «БАЖ» – галоўны кіраўнічы орган асацыяцыі – упершыню сабралася ў новым складзе, абраным на IX з'ездзе. А ўвечары адбылася святочная імпрэза з нагоды юбілею з удзелам сябраў Рады, заснавальнікаў ГА «БАЖ», прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу.

Рэгіянальныя філіі і суполкі падрыхтавалі адмысловыя прэзентацыі – фота, відэа, інсталяцыі і нават перформансы, праз якія – хто ў сур’ёзнай, хто ў жартаўлівай форме – апісвалі адметнасці сітуацыі са СМІ ў сваім рэгіёне.

Цэнтральны офіс падрыхтаваў слайд-шоў з падборкай найбольш яскравых старонак жыцця журналісцкай супольнасці краіны на мінулыя 20 гадоў. Сведкі і ўдзельнікі тых падзеяў выходзілі да мікрафона, каб прыгадаць пэўныя моманты, з гледзішча сённяшняга дня ацаніць іх уплыў і наступствы, а таксама зрабіць прагнозы на будучыню, паведамляе прэс-служба грамадскага аб’яднання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)