Общество
Васіль Герасімчык, «Новы час»

Як арыштавалі і забілі Кастуся Каліноўскага

Жыццё Кастуся Каліноўскага абарвалася ў 10.30 раніцы 22 сакавіка (па новым стылі) 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільні. Ён стаў тварам да шыбеніцы, раз за разам адпраўляючы доўгія позіркі ў людское мора, быццам кагосьці шукаючы...

ІГНАТ ВІТАЖЭНЕЦ

У Віленскім палацы генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва 9 лютага (па новым стылі) у 9 гадзін вечара атрымалі шыфраваную тэлеграму, якая ўскалыхнула сталіцу Паўночна-Заходняга краю.

Гэта было паведамленне з Мінска ад жандарскага палкоўніка Лосева, у якой гаварылася: «На Святаянскай вуліцы ў Святаянскіх мурах жыве злачынец Каліноўскі, ваявода, пад імем Вітажэнец...» Паліцыя была паднятая па трывозе. Па атрыманым ад здрадніка Вітольда Парфіяновіча адрасе неадкладна выправіўся палкоўнік М.А. Саранчоў.

Улады не ведалі толькі нумара кватэры, у якой спыніўся Каліноўскі. Саранчоў асабіста прагледзеў дамавую кнігу мяркуемага месца жыхарства «дыктатара Літвы», але з-за спешкі не знайшоў сярод запісаных прозвішча Вітажэнца. Было прынята рашэнне ачапіць увесь Святаянскі квартал, для чаго спатрэбіліся дзве роты салдат.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)