Общество
Таццяна Шапуцька, «Новы час»

«Як арыштавалі Андрэя, котка так крычала…»

З Вольгай Пятроўнай Гайдуковай мы сустрэліся на мінскім чыгуначным вакзале. Ёй цяпер часта даводзіцца ездзіць з Наваполацка ў сталіцу — аднесці перадачу сыну ці сустрэцца з адвакатам.

23-гадовы Андрэй Гайдукоў шосты месяц утрымоўваецца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў шпіянажы. Але дагэтуль ніякіх іншых падрабязнасцяў, акрамя таго, што Андрэй быў нібыта падчас «закладкі тайніка», няма нават у яго мамы. Па артыкулу 356 КК хлопцу пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

— Вольга Пятроўна, пра Андрэя мала што вядома. Распавядзіце, калі ласка, дзе ён вучыўся, чым захапляецца?

— Андрэй скончыў 9 класаў школы і сказаў: хачу вучыцца і працаваць. Ён у нас вельмі канкрэтны. Яшчэ ў маленстве са сваімі братам і сястрою ў бабулі збіралі лекавыя травы і здавалі ў аптэку. І тут сказаў — усё, хачу сам зарабляць грошы.

Таму ён пайшоў у ліцэй нафтахіміі. Калі скончыў — быў трэці на размеркаванне, узялі на ААТ «Нафтан». Туды ж патрапіць складана нават цяпер.

У той жа год ён паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на інжынерна-тэхналагічны факультэт на завочнае аддзяленне. Цяпер ён на 5-м курсе. Аднакурснікі падтрымліваюць, тэлефануюць мне, цікавяцца, як ён там. Яны ўсе ў трансе былі, калі даведаліся, — натуральна, у гэтую ахінею са шпіянажам ніхто не верыць.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)