Общество
Зміцер Лукашук, Еўрарадые

«Яго папярэджвалі, а ён усё адно рабіў сваю справу»

Маці абвінавачанага ў шпіянажы тлумачыць, чаму не прыехала на суд, разважае, ці можна лічыць сына палітвязнем, і расказвае, на што спадзяецца.

Еўрарадые: Ад пачатку суда над вашым сынам вы ў Віцебск з роднага Наваполацка не прыязджалі, але былі там у дзень, калі судовага пасяджэння не было. Чаму ездзілі?

Вольга Гайдукова: Я перадавала перадачу Андрэю і напісала заяву на імя старшыні суда, каб дазволілі сустрэчу з сынам. Заяву ўзялі і сказалі, што патэлефануюць альбо перададуць адказ праз адвакатаў. Спадзяюся і на выклік у суд, і на спатканне з сынам.

Еўрарадые: Што расказвае адвакат пра ход суда і тое, як трымаецца Андрэй?

Вольга Гайдукова: Андрэй хварэў, у яго была тэмпература высокая, але цяпер ен адчувае сябе нармальна, толькі кашляе. Яму чамусьці не дазваляюць з сабой на суд браць ваду — гэта неяк дзіўна. Хаця б маленькую бутэлечку! Але сказалі, што гэта — “не паложана”. А так... Трымаецца годна, адказвае на пытанні.

Еўрарадые: З’явіліся ў інтэрнэце допісы, што, маўляў, маці не паехала на суд таму, што “яе запалохалі”, “ей сорамна сыну ў вочы глядзець”...

Вольга Гайдукова: А тых, хто гэта піша, у судовую залу пусцілі?

Еўрарадые: Не думаю, што яны і імкнуліся туды трапіць...

Вольга Гайдукова: Гэта першае. А другое — тых, хто там быў, нават у памяшканне суда не пусцілі. Мне адвакат сказаў адназначна: “Вас туды не пусцяць”. І што мне там — кулакамі махаць, з паветрам біцца?! Гэта не ў маіх правілах. Прыніжацца там перад кімсьці. Мне сказалі, што нельга, значыцца — нельга. Вось, таму я і не паехала. Выклічуць мяне туды позвай у якасці сведкі — тады я паеду. Ці калі дадуць спатканне з сынам. Для мяне самае галоўнае не палітыка ці нешта там яшчэ, а каб мой сын як мага хутчэй выйшаў на волю. Гэта, па-мойму, нармальнае жаданне кожнай маці.

Еўрарадые: Калі вы пачулі пра сына: “Шпіен!”, якая была ваша рэакцыя?

Вольга Гайдукова: Шок! Шокавая рэакцыя! Гэта ні ў якія межы не ўкладаецца! Гэта з галіны нейкіх фантазій.

Еўрарадые: А чаму тады, на ваш погляд, за яго так узяліся спецслужбы?

Вольга Гайдукова: Ен проста апынуўся ў нязручны час у нязручным месцы. Мой сын не махаў кулакамі, а проста рабіў сваю справу: ен быў у штабе Саннікава, браў удзел у выбарчай кампаніі Наталлі Валяевай, Філімонава, быў назіральнікам на выбарах. Яго папярэджвалі, а ен усе адно рабіў сваю справу — ен свае перакананні ўсе адно не мяняў. Але цяпер галоўнае не гэта, а тое, каб абарона добра спрацавала, і ен сам сябе нармальна павеў з тым, каб выйсці адтуль як мага хутчэй. Яму ж не “шыюць” дэманстрацыі ці захоп нечага там — яму канкрэтную справу “шыюць”. Не зразумела, праўда, адкуль і што, але факт есць факт.

Еўрарадые: Ці вітаеце вы тое, што да працэсу над вашым сынам вялікую ўвагу выказваюць і прадстаўнікі апазіцыі, і грамадзянская супольнасць, і праваабаронцы, і незалежныя СМІ? Часам не ўсім гэта даспадобы...

Вольга Гайдукова: Я лічу, што гэта добрая падтрымка. І дзякуй людзям за тое, што яны нас падтрымліваюць. Але ўсе ж трэба размяжоўваць – прад’яўляюць яму канкрэтны крымінал, а не тое, што ен нешта там з палітыкай мае. Зразумела, што трапіў туды ен з-за сваіх перакананняў, свайго іншадумства.

Еўрарадые: Вы сказалі, што вашага сына “папярэджвалі”. А ў вас з-за яго былі праблемы на працы?

Вольга Гайдукова: Было некалькі размоў, не буду называць прозвішчы — з кім, пра сына. Я сказала, што ен чалавек дарослы і разумны... Мы з мужам, безумоўна, выдатна разумелі, чым гэта можа ўсе завершыцца, але ен заўседы нам тлумачыў, што нічога супрацьзаконнага не робіць. А так, ніякага ўціску асаблівага на нас не было.

Еўрарадые: А цяпер як да вас і да гэтай сітуацыі ставяцца вашы суседзі, калегі?

Вольга Гайдукова: Усе, хто ведае, усе падтрымліваюць, распытваюць, цікавяцца. Хлопцы з універсітэта, з якімі Андрэй вучыцца, званілі ўчора — цікавіліся, як ен і што. Падтрымліваюць яго і непакояцца. Суседзі, знаемыя, калегі з працы, нават — з мінулай працы, на працы мужа — нас людзі падтрымліваюць. Нават тыя, з кім мы раней толькі здалек віталіся, падыходзяць і цікавяцца, што з маім сынам? Яны ўсе разумеюць, яны ведаюць нашу сям’ю, Андрэя, які не п’е і не паліць, з дрэннымі кампаніямі не вадзіўся ніколі, хлопец самастойны і вельмі начытаны. Так што — толькі спачуванне ад людзей.

Еўрарадые: Вашага сына прапаноўвалі прызнаць палітвязнем, але не ўсе праваабаронцы гэта падтрымалі. Як вы ставіцеся і да самой прапановы, і да таго, што ў гэтым статусе Андрэю адмовілі?

Вольга Гайдукова: Гэта іх права і іх рашэнне — не падтрымаць. Калі ласка! Але туды ен патрапіў выключна з-за таго, што займаўся палітыкай — гэта першапрычына.

Еўрарадые: Вы верыце ў справядлівасць беларускага правасуддзя?

Вольга Гайдукова: У мяне есць спадзяванні на тое, што ў гэтым ланцугу, страшным і жахлівым, есць тыя, на каго можна спадзявацца. Ну, не ўсіх ж людзей у пагонах можна фарбаваць адной фарбай! Есць тыя, у каго захавалася пачуцце справядлівасці. Я на гэта спадзяюся. Бо паўсюль есць... самі разумееце, на любой працы... Я проста спадзяюся, як ні банальна гэта гучыць, што справядлівасць пераможа. Бо зрабіць такое з нічога! Нават калі ўжо ім так хочацца яму нешта інкрымінаваць, намеры ці нешта там яшчэ, то свае ен за свае “намеры” ўжо адсядзеў!

Еўрарадые: Як лічыце, калі сына прызнаюць невінаватым і ен выйдзе на свабоду, ці працягне займацца тым, чым займаўся? І як вы да гэтага паставіцеся?

Вольга Гайдукова: Чым ен будзе займацца на волі — гэта толькі ен можа вырашыць. Пасля ўсяго таго, што здарылася, што ен там бачыў, гэта будзе яго выбар — як ен вырашыць, так яно і будзе. Што да нашай з мужам пазіцыі... Мы яго ад гэтай палітыкі цягнулі за вушы! Гэта ж мае дзіця! Я супраць таго, каб ен займаўся такой дзейнасцю. Бо ўсе адно ні да чаго добрага гэта не прывядзе. Але ведаеце... Тыя, хто проста хацеў для сябе добрага жыцця — яны даўно з’ехалі з краіны. І цяпер з’язджае моладзь. А ен спрабаваў нешта зрабіць тут! Ен бы таксама мог уладкавацца дзе заўгодна — ен хлопец разумны і сучасны. Але ен нікуды не з’ехаў, хоць яго і запалохвалі — ен хацеў жыць тут і жыць добра. Ен не хацеў нешта горш зрабіць — хацеў унесці нейкія свае прапановы, каб стала лепш. А атрымалася тое, што мы маем. І таму я супраць усялякай яго палітыкі! Я проста хачу, каб сын быў жывы і здаровы, а не так, як здарылася. На роўным месцы і да такой ступені незразумела ўсе здарылася!

Еўрарадые: Значыцца, перакананні сына і яго ацэнку сітуацыі ў краіне вы не падзяляеце?

Вольга Гайдукова: Раней у мяне была такая пазіцыя — у нас усе добра ў краіне! Ну, можа, не абсалютна ўсе, есць моманты, але... Цяпер я бачу, што не ўсе добра ў гэтай краіне! Гэта для мяне стала адкрыццем. Ведаеце, пакуль сам не сутыкнешся з такімі сітуацыямі, нічога гэтага не бачыш і не разумееш. А вось калі нармальная сям’я сярэднестатыстычная, усе працуюць і раптам — на, атрымай!.. Ведаеце, ва ўсім мусіць быць мяжа. Калі нават нешта там і неяк у сына было, але ж не да такой ступені, каб вось такія прад’явы яму незразумела з чаго рабіць!

Нагадаем, закрыты суд над Андрэем Гайдуковым пачаўся 12 чэрвеня ў Віцебску. Моладзевы апазіцыйны дзеяч з Наваполацка Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у Віцебску 8 лістапада 2012 года. Хлопца вінавацяць у “навязванні Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША і ў закліках да кропкавых санкцыяў”. За здраду радзіме хлопцу пагражае да 15 гадоў турмы.Ен працягнецца ў панядзелак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)