«Я – журналіст!» – камп`ютарная гульня ад БАЖ

Лабірынты, уцёкі, пераслед, адвечны пошук выйсця… Жыццё беларускага журналіста ўсё больш нагадвае рызыкоўную гульню. Некаторыя яе правілы дыктуе рэчаіснасць, а некаторыя пішам мы самі.

ГА «БАЖ» прапануе калегам у гэтую гарачую пару знайсці вольную хвілінку для «рэлаксу» ў кампаніі старых знаёмых — КДБіста, Чыноўніка, АМАПаўца і Суддзі. А людзям іншых прафесій — ненадоўга прымерыць на сябе «скуру» беларускага журналіста.

Гульню можна спампаваць альбо гуляць онлайн. Яна прыдатная таксама для мабільных Аndroid з flash-плэерам.

Гульня з’яўляецца працягам мультымедыя-праекту «Свабода слова — твая свабода», які стартаваў у лютым г.г. У яго межах створаны дакументальны міні-фільм пра наступствы падзеяў 19 снежня 2010 г. для беларускіх журналістаў, а таксама флэш-анімацыйны ролік «У Беларусі журналістаў караюць з прафесію».

ГУЛЯЦЬ

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)