«Я не разумею, як можна спакойна вучыцца зараз»
Вера і Софія — актывісткі Вольнага прафсаюза БДУ. Абедзве дзяўчыны былі вымушаны адлічыцца з трэцяга курса ўніверсітэта праз актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Веры 19 гадоў, яна паходзіць з Брэста. З новага года дзяўчына ўжо не з«яўляецца студэнткай філалагічнага факультэта БДУ.
— Калі пачалася перадвыбарчая гонка, я стала цікавіцца працэсамі, якія адбываліся ў Беларусі, бо зразумела, што дарослая, магу ісці галасаваць, — узгадвае Вера.
9 жніўня Вера сказала сабе: «Выходзь!». Пасля яна ўдзельнічала ў маршах, дапамагала вулічным медыкам, стаяла ў ланцугах салідарнасці, а пасля заснавала стачкам філфака БДУ.
— Я пачытала пра тое, што забастоўка — гэта файны спосаб сказаць рэжыму, што мы хочам перамен, што ў нас ёсць голас, — распавядае Вера. — Я даведалася пра стачкам БДУ і вырашыла, што хачу заснаваць стачкам на сваім факультэце. У мяне было дастаткова сілаў і запалу на гэта.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное