Общество
Вікторыя Чаплева, «Новы час»

«Я не пагадзіўся з парадай рабіць з Жызнеўскага героя»

У нашай краіне Міхаіл Жызнеўскі, беларус, які загінуў на Майдане, успрымаецца і як герой, і як бандыт. Фільм «Воін Святла» расказвае пра Жызнеўскага — звычайнага чалавека, звычайнага хлопца, у якога быў цяжкі лёс.

Міхаіл Аршынскі, рэжысёр фільма, на працягу года кантактаваў з блізкімі і знаёмымі Жызнеўскага, каб данесці да беларусаў, што герой — гэта перадусім чалавек са сваімі недасканаласцямі і шкілетам у шафе.

— Міхаіл, чаму ў фільме вы вырашылі паказаць Жызнеўскага як звычайнага чалавека, а не як героя?

— Калі я раіўся з рэжысёрамі-дакументалістамі яшчэ перад здымкамі фільма, яны адназначна мне сказалі: «Рабі з Жызнеўскага героя». Я не пагадзіўся з гэтай парадай, бо не захацеў удзельнічаць у прапагандзе, якая сёння актыўна прасочваецца праз нашае жыццё — як па рускім, так і па беларускім тэлебачанні. Я захацеў зрабіць фільм для звычайнага гледача, які б, пабачыўшы яго на экране, паверыў мне як рэжысёру.

Таму ў фільме я расказаў пра звычайнага хлопца, у якога быў цяжкі лёс. Хтосьці называе яго бандытам за тое, чым ён займаўся ў першыя гады жыцця на Украіне. І я згодны, што ў яго справах няма геройства, бо ён рабіў не зусім законныя рэчы.

Але жыццё кожнага — гэта цяжкі выбар, які раней ці пазней прыходзіцца рабіць. І перыядычна Жызнеўскі абіраў не той шлях. Але ў гэтых шляхах і заключалася яго школа жыцця, пасля якой ён па-геройску загінуў на Майдане.

Цалкам інтэрвью чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)