Общество

Зінаіда Цімошак, Новы час

«Я насіў бы маску супраць каронавіруса, калі б іх выдавалі бясплатна»

Небяспечны каронавірус, які зазірнуў у больш чым 60 краін свету, непакоіць не толькі жыхароў Мінска і Віцебска, дзе зарэгістраваны тры выпадкі заражэння.

Фота БЕЛТА

У Рэчыцы пад назіраннем спецыялістаў знаходзяцца 11 школьнікаў, якія 28 лютага вярнуліся з адпачынку ў італьянскім горадзе Таварнеле. Вучняў і іх педагога змясцілі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Рэчыцкага раёна. Для іх арганізавалі харчаванне, медыцынскае забеспячэнне і кругласутачны догляд. Таксама хлопцы займаюцца вучобай.

Мы патэлефанавалі ў Рэчыцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр за падрабязнасцямі. Але супрацоўнік цэнтра адмовіўся нешта распавядаць:

— Гэта закрытая інфармацыя, звяртайцеся па ўдакладненне ў Міністэрства аховы здароўя.

Да міністра аховы здароўя адправілі нашага карэспандэнта і ў аптэцы фармацэўтычнай сеткі «Аптекарь» у адказ на пытанне, ці паступілі ў продаж медыцынскія маскі. Міністр аховы здароўя абяцаў, што 2 сакавіка аптэкі краіны атрымаюць больш за мільён масак.

 — Што такое мільён масак на ўсю краіну, калі толькі ў Мінску пражываюць больш за 2 мільёна чалавек? — у сваю чаргу задала сваё пытанне жанчына. — У нас былі маскі на тым тыдні, прывозім, але людзі іх хутка разбіраюць. Да таго ж бяруць цэлымі ўпакоўкамі, паколькі іх трэба мяняць кожныя дзве гадзіны.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(4)