Общество

«Я і сам на мове размаўляю з цяжкасцю»

Старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец зрабіў шакуючае прызнанне.

Каментуючы сітуацыю ў Магілёве, дзе на увесь горад засталася адна школьніца, якая навучаецца па-беларуску, Чаргінец заявіў “Народнай волі”:

– Зрэшты, я і сам на мове размаўляю з цяжкасцю. Няма практыкі, няма з кім пагутарыць па-беларуску.

Фактычна старшыня праўладнага саюза пісьменнікаў распісаўся ва ўласнай прафесійнай непрыдатнасці. Ды яшчэ і засведчыў, што ў арганізацыі, якую ён узначальвае, наогул ніхто не размаўляе на беларускай мове.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)